BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь у Сусветным тэрарыстычным рэйтынгу займае 77-е месца

19.11.2015
Беларусь у Сусветным тэрарыстычным рэйтынгу займае 77-е месца
Міжнародны інстытут эканомікі і міру трэці раз апублікаваў Сусветны тэрарыстычны рэйтынг, які адлюстроўвае ўсе глабальныя тэндэнцыі і заканамернасці тэрарызму.

Рэйтынг складаўся на аснове звестак, якія збіраюцца Міжнародным кансорцыюмам па вывучэнні і супрацьстаянні тэрарызму. У ім змяшчаецца дэталёвы аналіз прамога ці ўскоснага ўплыву тэрарызму на краіну (колькасць страчаных жыццяў, аб’ём разбурэнняў, псіхалагічныя наступствы). На аснове гэтых дадзеных краіне надаваўся індэкс ад 0 (мінімальны ўплыў тэрарызму) да 10 (уплыў максімальны), паведамляе Еўрарадыё.

Даследаванне ахоплівае 99,6% насельніцтва свету. Самая вялікая канцэнтрацыя тэрарыстычных актаў застаецца ў пяці краінах — Іраку (індэкс 10), Афганістане (9,23), Нігерыя (9,213), Пакістане (9,065) і Сірыі (8,108). На гэтыя краіны прыпадае 78% ад усіх загінулых падчас тэрактаў.

Колькасць краінаў, дзе ад тэрактаў загінула больш за 500 чалавек, павялічылася з 5 да 11. Новыя краіны ў гэтым спісе — Емен (індэкс 7,642), Самалі (7,6), Украіна (7,2), Цэнтральна-афрыканская рэспубліка (6,721), Паўднёвы Судан (6,712), Камерун (6,466).

Беларусь у рэйтынгу заняла 77-е месца з індэксам 2,125. Сярод нашых суседзяў самую высокую пазіцыю займае Украіна — 12-е месца (індэкс 7,2). Расія мае рэйтынг 6,21 і займае 23-е месца. Літва, Латвія і Польшча займаюць аднолькава нізкае 124-е месца. Гэта азначае, што там не было тэрактаў і яны ніякім чынам не паўплывалі на гэтыя краіны.

У рэйтынгу адзначаецца, што 51% усіх смяротных выпадкаў падчас тэрактаў былі здзейсненыя групоўкамі "Ісламская дзяржава" і Бока Харам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео