BE RU EN
rss facebook twitter

Яшчэ аднаго беларуса ўзнагародзяць ва Украіне пасмяротна

18.11.2015
Яшчэ аднаго беларуса ўзнагародзяць ва Украіне пасмяротна
Гэта грамадзянін Беларусі Сяргей Вараноўскі, які жыў у вёсцы Чарленіўка Наваселіцкага раёну Украіны. Сёлета ён памёр ад ранаў, якія атрымаў на Майдане ў лютым 2014 года.

Вараноўскі пераехаў ва Украіну яшчэ ў 1991 годзе. Пабраўся шлюбам, у якім нарадзілася двое дзетак, атабарыўся ў вёсцы Чарленіўка, уладкаваўся электрагазазваршчыкам на тамтэйшай цагельні.

Пасля таго, як "Беркут" збіў на кіеўскім Майдане незалежнасці студэнтаў, Сяргей Вараноўскі з аднавяскоўцамі выправіўся ў Кіеў. Падчас трагічных падзеяў у лютым 2014 года ён быў цяжка паранены. Нягледзячы на ўсе намаганні дактароў, наш зямляк памёр 19 сакавіка 2015 года.

Мясцовая адміністрацыя хадайнічала пра ўзнагароджанне беларуса “Ордэнам Нябеснай сотні”, які і быў заснаваны ў гонар герояў, што загінулі падчас лютаўскіх падзеяў 2014 года. Гэта адна з нешматлікіх дзяржаўных узнагародаў Украіны, якой можна ўганараваць іншаземцаў. Пра ўзнагароду Сяргея Вараноўскага афіцыйна паведаміў старшыня Чарнавецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі падчас брыфінгу, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео