BE RU EN
rss facebook twitter

У «Карандашы» адмовіліся друкаваць «Пагоню»

14.11.2015
У «Карандашы» адмовіліся друкаваць «Пагоню»
У мінскім паліграфічным салоне «Карандаш», які знаходзіцца ўнутры гандлёвага комплексу «Сталіца», адмовіліся надрукаваць герб «Пагоня».

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў адзін з кліентаў салона:

«Я хацеў надрукаваць некалькі выяваў гербаў. Сярод іх быў таксама герб „Пагоня“ узору 1991 году, то бок былы дзяржаўны. Аператар Войцік адмовіўся надрукаваць менавіта герб „Пагоня“. На маё патрабаванне паведаміць прычыну адмовы, ён пачаў сыпаць абстрактнымі фразамі кшталту, што ён не можа надрукаваць любую выяву. Пры гэтым ён не спаслаўся на нейкія забароны ці пастановы кіраўніцтва. Я прывёў той факт, што герб „Пагоня“ 14 траўня 2007 году пастановай Савету міністраў РБ быў унесены ў рэестар гісторыка-культурных каштоўнасцей. Але гэта на хлопца ніяк не паўплывала», — распавёў спадар, які назваўся Паўлам.

Павал пакінуў запіс у «Кнізе скаргаў і прапаноў» і папрасіў даць пісьмовы адказ на пытанне, на якой падставе забаронена друкаванне герба «Пагоня».

Раней друкарня «Карандаш» ужо адмаўлялася друкаваць мапу Ўсходніх могілак і запрашэнні на імпрэзу ў гонар Васіля Быкава. У той жа час друкарня вырабляе сувеніры з выявай Сталіна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео