BE RU EN
rss facebook twitter

Tuzin.fm байкатуе Re:Public

12.11.2015
Tuzin.fm байкатуе Re:Public
Музычны партал больш не будзе асвятляць мерапрыемствы, якія праходзяць у гэтым клубе праз стаўленне кіраўніцтва пляцоўкі да журналістаў.

Канфлікт здарыўся 11 лістапада на канцэрце гурта Nizkiz. Дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў перашкодзіў ажыццяўленню прафесійных абавязкаў журналістам Сяргею Будкіну і Яўгену Шапчыцу, якія здымалі сюжэт пра магілёўскую каманду для тэлеканалу «Белсат».

Камеру загадалі выключыць, мікрафон схаваць і не весці здымкі мерапрыемства. Ад афіцыйных тлумачэнняў з гэтай нагоды Андрэй Старцаў і арганізатар мерапрыемства Віталь Супрановіч адмовіліся. У прыватнай размове кіраўнік Re:Public заявіў, што тэлеканалу, які не мае акрэдытацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, нельга заходзіць у ягоную «кватэру».

«Tuzin.fm далучаецца да «Белсату». Асвятляць мерапрыемствы ў гэтым клубе надалей мы не будзем праз непавагу да журналістаў. Просім падтрымаць байкот іншых калегаў і перапрашаем музыкаў, у якіх на гэтай пляцоўцы плануюцца выступы», - гаворыцца ў заяве парталу..

«Журналіст Сяргей Будкін быў акрэдытытаваны на мерапрыемстве», – пацвердзілі прэс-службе ГА “БАЖ” дачынныя да акрэдытацыі асобы.

Нагадаем, што ў 2013 годзе аналагічным чынам журналістам “Белсату” не дазволілі здымаць у клубе “Гудвін” канцэрт гурта N.R.M.

А ў 2012-м канфлікт быў з арганізатарамі канцэрта Аляксандра Кулінковіча ў тым жа «Гудвіне».

Прадстаўнік тэлеканалу “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук тады пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: “Асяроддзе, у якім мы дзейнічаем, мы ствараем самі. Калі свае сваіх будуць баяцца, то мы так запалохаем адзін аднаго да смерці... Калі ўжо мы вымушаныя працаваць на адной маленькай выспачцы свабоды, то нам трэба намагацца гэтую свабоду максімальна пашыраць, а не звужаць...”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео