BE RU EN
rss facebook twitter

Ва ўкраінскіх журналістаў у Беларусі забралі "экстрэмісцкую літаратуру"

10.11.2015
Ва ўкраінскіх журналістаў у Беларусі забралі "экстрэмісцкую літаратуру"
Фота: facebook.com
Агулам было забрана 22 асобнікі - гэта кнігі і дыскі.

У Беларусі ва ўкраінскіх журналістаў знайшлі "экстрэмісцкую літаратуру". Здарэнне адбылося на ўкраінска-беларускай мяжы. Аляксандр Доній і чатыры яго калегі з культурніцкай праграмы "Апошняя Барыкада", якая выходзіць на ўкраінскім Цэнтральным канале, ехалі транзітам у Вільню. Аднак вымушаныя былі затрымацца на 5 гадзінаў, пакуль ішлі ператрусы і допыты, піша ў Facebook Доній.

Украінцаў абвінавацілі ў спробе правозу "экстрэмісцкай літаратуры і аўдыёпрадукцыі". Агулам было забрана 22 асобнікі. Гэта — 5 дыскаў дакументальнага фільма "Украінская рэвалюцыя" пра падзеі 1917-1921 гадоў, дыскі "Музычная сотня. Майдан", дыскі "Апошняя Барыкада" і дыск-фільм пра Галадамор ва Украіне. Таксама ў іх забралі 11 кніг, а сярод іх — "Споведзь з камеры смяротніка", "Маршал Жукаў. Украінцы ў другой сусветнай вайне". Таксама беларусы цікавіліся відэакамерай і фотаапаратам.

"Правакацыяй" быў названы надпіс на мікрааўтобусе "Остання Барикада" і яго нават патрабавалі садраць. Тлумачэнні, што гэта назва праграмы пра культуру, якую і робяць затрыманыя журналісты, сілавікоў не задаволілі.

Пасля гэтага здарэння Аляксандр Доній напісаў не вельмі прыемныя словы пра нашу краіну і сітуацыю ў ёй.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео