BE RU EN
rss facebook twitter

Улады хочуць ліквідаваць прытулак для бяздомных у Шчучынскім раёне

09.11.2015
Улады хочуць ліквідаваць прытулак для бяздомных у Шчучынскім раёне
Супрацоўнікі міліцыі наведалі прытулак, перапісалі яго пастаяльцаў і папярэдзілі, што калі яны не ліквідуюцца самастойна, гэта будзе зроблена прымусова.

Улады Шчучынскага раёна маюць намер зліквідаваць прытулак для жабракоў і бяздомных, які стварыў у вёсцы Аляксандраўка брат-місіянер харызмы Маці Тэрэзы з Калькуты Аляксей Шчадроў.

Заснавальнік прытулка Аляксей Шчадроў спадзяецца, што ўлады адмовяцца ад такога рашэння  і не пакінуць людзей паміраць галоднай смерцю без даху над галавой:

– Выбары прайшлі, і яны ізноў узяліся за Аляксандраўку. Ізноў ім перашкаджаюць гэтыя бяздомныя, якім няма больш куды ісці. Я нічога не маю супраць уладаў, я толькі хачу, каб нас пакінулі ў спакоі. Мы ж не просім, каб яны нас утрымлівалі.

Крысціна: Я прыехала з Гародні, жыла ў хляве. Манашкі мяне прывезлі сюды. Так я тут і засталася. Я звярталася ў сельсавет, але мне сказалі, што паколькі ў мяне няма пашпарта, яны нічога не могуць зрабіць.

Юрый: Я сядзеў у турме. Пакуль сядзеў, маю хату разрабавалі, яна стала непрыдатнай для пражывання. Не было дзе жыць. Сказалі, што ёсць гэты цэнтр. Мяне тут прынялі, жыву тут пакуль.

За чатыры гады існавання ўлады не аднойчы спрабавалі ліквідаваць прытулак для жабракоў у вёсцы Аляксандраўка. Аднак, намаганні грамадскасці, незалежных медыяў і пазаўрадавых арганізацый у яго абароне прыносілі станоўчыя вынікі і прытулак праіснаваў да гэтага часу.

Супраць заснавальніка  прытулка Аляксея Шчадрова была пачата крымінальная справа, якую супрацоўнікі міліцыі закрылі ў сувязі з адсутнасцю доказаў здзяйснення злачынства. Бягучым часам у прытулку на ўтрыманні знаходзіцца 7 чалавек, сярод якіх ёсць інваліды. За час існавання прытулак аказыў дапамогу ста сямідзесяці дзевяці асобам, нагадвае Радыё Рацыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео