BE RU EN
rss facebook twitter

Мінінфармацыі загадала знішчыць наклад пасмяротнай кнігі Віталя Сіліцкага

09.11.2015
Мінінфармацыі загадала знішчыць наклад пасмяротнай кнігі Віталя Сіліцкага
У сваёй кнізе палітоляг параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х, і Лукашэнкі ў Беларусі.

Міністэрства інфармацыі загадала знішчыць наклад пасмяротнай кнігі палітолага Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сэрбіі і Беларусі».

«Так, наклад знішчаны. Знішчаны па загадзе з Міністэрства інфармацыі, — пацвердзіў Фёдар Басько, — нам сказалі, што калі гэтага не зробім, то тыпаграфію зачыняць. Зрэшты, самі вінаватыя — не глядзелі, што друкуем. Калі б я гэтую кнігу ўбачыў раней, то друкаваць мы яе не сталі б».

Кніга выйшла некалькі тыдняў таму. «У вашых руках пасмяротная кніга Віталя Сіліцкага. Кніга, якую Віталь не дапісаў. Кніга — працяг даследавання «Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі», якое публікавалася ў 2003 годзе ў часопісе «ARCHE» і было выдадзена асобнай кнігай у 2012 годзе год па адыходзе Віталя», — пісалася ў анатацыі.

У сваёй кнізе Віталь Сіліцкі параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х і Лукашэнкі ў Беларусі.

Афіцыйна ў Беларусі дзейнічае канстытуцыйная норма аб свабодзе слова. Практыка ж разыходзіцца з літарай закона, паведамляе Наша ніва.

Віталь Сіліцкі — беларускі палітолаг, першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Ён памёр у 38 гадоў ад раку, кніга мела стаць пасмяротным помнікам яму.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео