BE RU EN
rss facebook twitter

На выхадных — дажджы і туманы

05.11.2015
На выхадных — дажджы і туманы
Дажджы і туманы прагназуюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя.

"У першыя дні лістапада ў Беларусі ўсталявалася тыповае асенняе надвор'е. Туманы, густая дымка і заслона слаістай воблачнасці нагадваюць, што на календары ўжо час позняй восені. Дзякуючы цёплым паветраным масам, што паступаюць з Атлантыкі, тэмпературны фон, у асноўным, утрымліваецца вышэй за кліматычную норму на 2-5 градусаў. У другой палавіне тыдня хваля цяпла з Атлантыкі пайшла на спад, таму тэмпературны фон крыху панізіцца, але ў цэлым будзе вышэйшым за норму", — паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У пятніцу-суботу, 6-7 лістапада, істотных змяненняў у надвор'і не чакаецца, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе па-ранейшаму вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. Чакаецца воблачнае надвор'е. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4, тэмпература днём чакаецца 3-8 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 8 лістапада, надвор'е зменіцца, тэрыторыя краіны будзе пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца няўстойлівае ветранае надвор'е. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Днём па паўднёва-заходняй палавіне краіны месцамі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях прагназуецца 1-3 градусы марозу, днём чакаецца ад плюс 5 па ўсходзе да плюс 13 градусаў па захадзе краіны.

У панядзелак ноччу яшчэ захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, днём надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску і паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 12 градусаў.

У аўторак і сераду, 10-11 лістапада, надвор'е на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца няўстойлівае надвор'е. Часам будуць ісці дажджы, месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 12, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на БЕЛТА.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео