BE RU EN
rss facebook twitter

Мінгарсуд адмяніў штраф Вячаславу Сіўчыку і зноў накіраваў справу ў Цэнтральны суд (відэа)

04.11.2015
Мінгарсуд адмяніў штраф Вячаславу Сіўчыку і зноў накіраваў справу ў Цэнтральны суд (відэа)
belprauda.org
Мінскі гарадскі суд адмяніў рашэнне Цэнтральнага раённага суда Мінска на прысуд лідэру Руха салідарнасці “Разам” Вячаславу Сіўчыку – 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў штрафу.

3 лістапада прайшло паседжанне Мінскага гарадскога суда па скарзе Сіўчыка на незаконнае рашэнне суда Цэнтральнага раёна ад 9 кастрычніка. Прысуд грунтаваўся на трох пратаколах, складзенных міліцыянтамі па ягоных выступах на плошчы Свабоды, паведамляе belprauda.org.

“Два пратаколы былі, як у іншых выступоўцаў, а трэці быў унікальны – па Пуціну В.В. (вось за каго турбуецца беларуская міліцыя). Быў вынесены штраф у памеры 10 млн. 800 тыс.руб. – за выступы і за абразу Пуціна. У маёй скарзе падрабязна было распісана, чаму рашэнне суда Цэнтральнага раёна незаконнае і патрабавалася адмена гэтага незаконага рашэння і спыненне справы”, – паведаміў Вячаслаў Сіўчык.

Мінскі гарадскі суд рашэнне адмяніў…  і накіраваў зноўку справу ў суд Цэнтральнага раёна.

9 кастрычніка  суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў арганізатараў мітынга “Не расійскім вайсковым базам” супраць размяшчэння расійскай авіябазы, які  прайшоў 4 кастрычніка на плошчы Свабоды. Агулам суд аштрафаваў арганізатараў на 53 мільёны рублёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео