BE RU EN
rss facebook twitter

У памяць аб забітых да будынку КДБ у Мінску прыйшлі 150 чалавек

30.10.2015
У памяць аб забітых да будынку КДБ у Мінску прыйшлі 150 чалавек
Учора на праспекце Незалежнасцi каля будынка КДБ у Мiнску прайшла акцыя "Ланцуг памяцi".

Мэтай акцыi было нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народа i засцерагчы ад новых злачынстваў сучасных пераемнiкаў катаў з НКУС.

Людзі сталі ланцугом уздоўж праспекта і паставілі дзясяткі свечак на прыступках параднага ўваходу ў будынак. 

Акцыю арганізоўваў палітык Мікола Статкевіч. На яе сабраліся каля 150 чалавек са свечкамі. Акцыя прайшла без затрыманняў, але міліцыя склала пратаколы на яе арганізатараў, паведамляе "Наша Ніва".

Удзельнікі акцыі віталі воплескамі машыны, што сігналілі ім на знак салідарнасці.

29 і 30 кастрычніка 1937 года адбылася кульмінацыя масавых расстрэлаў беларускіх элітаў. Савецкі рэжым знішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў і інтэлігенцыі. Гэта была прадуманая палітыка, аналагічная той, якую праводзілі на акупаваных тэрыторыях нацысты. Яе мэтай было пазбавіць паднявольныя народы ўласных эліт — тых груп, якія былі б здольныя ўзначальваць грамадства.

Апроч акцыі "Ланцуг памяці" 29 кастрычніка грамадскія актывісты наведалі месцы расстрэлаў у Мінску і рэгіёнах, а таксама ўшанавалі памяць ахвяр таталітарызму ў Курапатах.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео