BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску падтрымаюць беларускага дысідэнта Сяргея Ханжанкова

30.10.2015 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У Мінску падтрымаюць беларускага дысідэнта Сяргея Ханжанкова
Фота: Радыё Свабода
Сёння ў сталічным офісе партыі БНФ пройдзе вечар Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Падчас мерапрыемства будуць збіраць сродкі на лячэнне дысідэнта Сяргея Ханжанкова.

Сяргей Ханжанкоў - арганізатар і кіраўнік моладзевай антыкамуністычнай арганізацыі, былы палітвязень, які правёў у мардоўскіх лагерах 10 гадоў зняволення і выйшаў у 1973-м. Яго дзед і бацька ў свой час прайшлі выпрабаванні сталінскімі савецкімі лагерамі. 

У 1962 годзе Ханжанкоў разам з паплечнікамі стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Хлопцы збіраліся падарваць радыёглушыльную вежу ля касцёла Святога Роха ў Мінску. Але сярод іх быў аднагрупнік Ханжанкова, які аказаўся сексотам і данёс на дысідэнтаў. 27 траўня 1963 групу арыштавалі, Сяргея Ханжанкова асудзілі за "спробу зрабіць дыверсію" і "антысавецкую агітацыю і прапаганду" .

"Сяргей Мікалаевіч - адна з выбітных асобаў Беларусі - інтэлігентны, гуманістычны і смелы. Ніколі не прасіў сабе "памілавання" ў лагерах, як і цяпер - не порсіць дапамогі, але сябры жадаюць падтрымаць яго і яго сям'ю не толькі маральна. І зпрашаюць усіх сумленных і неабыякавых беларусаў прыйсці на вечарыну", - сказана на старонцы сустрэчы ў сетцы Фэйсбук.

Мерапрыемства адбудзецца а 18-ай гадзіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео