BE RU EN
rss facebook twitter

Крымінальную справу супраць Аляксандра Алесіна закрыюць пасля інаўгурацыі Лукашэнкі?

23.10.2015
Крымінальную справу супраць Аляксандра Алесіна закрыюць пасля інаўгурацыі Лукашэнкі?
Вядомы беларускі журналіст і эксперт па-ранейшаму з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і мае падпіску аб нявыездзе з краіны.

– Следчыя ўпарта кормяць мяне абяцаннямі. У КДБ раяць чакаць рашэння Лукашэнкі, які сваім указам нібыта павінен дэкрыміналізаваць тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але вось ужо прайшлі выбары, палітвязні выйшлі на волю, а я па-ранейшаму пад крымінальнай справай, – распавёў Алесін прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Па словах Аляксандра Алесіна, на яго па-ранейшаму распаўсюджваецца падпіска аб нявыездзе і неразгалошванні матэрыялаў справы. Аналітык гаворыць, што з-за гэтага вымушаны адмаўляцца ад шматлікіх замежных запрашэнняў.

– Цяпер я чакаю інаўгурацыі Лукашэнкі на новы прэзідэнцкі тэрмін. Не ведаю. Спадзяюся, пасля інаўгурацыі у прэзідэнта знойдзецца час, каб падпісаць папраўкі ў заканадаўства, якія, па словах супрацоўнікаў КДБ, ужо даўно распрацаваныя і чакаюць падпісання, – дадае журналіст.

Нагадаем, вайсковага эксперта, аглядальніка штотыднёвіка «Беларусы и рынок» Аляксандра Алесіна затрымалі беларускія спецслужбы 25 лістапада. Пра гэта стала вядома толькі на пачатку снежня, але ні прычын затрымання, ні месцазнаходжання журналіста КДБ не паведамляла. Пазней высветлілася, што яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары КДБ.

8 снежня сваякі Алесіна паведамілі, што яму выстаўлена абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага кодэкса) і ўсталяванні супрацоўніцтва са спецыяльнай службай органаў бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы (артыкул 356-1).

10 снежня Алесіна вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Журналіст паведаміў калегам, што абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве з яго знялі і цяпер абвінавачваюць толькі ў супрацы з замежнай спецслужбай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео