BE RU EN
rss facebook twitter

Сёння БАТЭ згуляе з "Барселонай" у Барысаве

20.10.2015
Сёння БАТЭ згуляе з "Барселонай" у Барысаве
На здымку: Жэрар Піке
Гульцы каталонскага клубу прыляцелі ў Мінск чартарным самалётам без свайго лідара Ліянеля Месі ўвечары 19 кастрычніка і засяліліся ў гатэль "Рэнесанс".

Матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, у якім барысаўскі БАТЭ прымае "Барселону", адбудзецца 20 кастрычніка на "Барысаў-арэне". Пачатак у 21.45, паведамляе "Прэсбол".

Каталонская "Барселона" прыбыла ў Мінск чартарным самалётам, які прызямляўся ў 19.30. Дзясяткі прыхільнікаў клуба сустракалі футбалістаў у аэрапорце, але, як і ў 2011 годзе, каманда з'ехала, не павітаўшы расчараваных заўзятараў, паведамляе "Еўрарадыё".

Значна больш фанатаў чакалі сапернікаў беларускага БАТЭ каля сталічнага гатэля "Рэнесанс". Сусветнавядомыя гульцы прабеглі з аўтобуса ў хол гатэля пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі. У Беларусь каталонскі клуб прыехаў без свайго лідара, аргенцінца Ліянеля Месі, які з-за траўмы прапускае матч.

Нагадаем, БАТЭ ужо сустракаўся з "Барселонай" у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2011/2012. Тады барысаўчане саступілі на мінскім стадыёне "Дынама" 0:5, а на выездзе прайгралі 0:4.

Букмекеры аддаюць значную перавагу на карысць каталонскага клуба. Каэфіцыент на поспех БАТЭ ― 9, на перамогу "Барселоны" ― 1,33, на нічыйны вынік ― 5.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео