BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуская экспедыцыя зладзіць першую зімоўку ў Антарктыдзе ў 2019-2020 гадах

20.10.2015
Беларуская экспедыцыя зладзіць першую зімоўку ў Антарктыдзе ў 2019-2020 гадах
Палярнікі правядуць там больш за год.

Беларуская антарктычная экспедыцыя плануе правесці першую зімоўку ў 2019-2020 гадах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі, намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Гайдашоў.

«Яны прабудуць у Антарктыдзе год і больш», — сказаў Аляксей Гайдашоў. Жыць на самым суровым кантыненце беларускія палярнікі будуць на ўласнай антарктычнай станцыі, паведамляе БЕЛТА.

Дэманстрацыя першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі адбылася ў Смалявіцкім раёне 20 кастрычніка. Восьмая беларуская антарктычная экспедыцыя адправіцца на суровы кантынент у канцы кастрычніка - пачатку лістапада. Праект плана будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі распрацаваны ў 2012 годзе.

Праз некалькі дзён першы модуль станцыі адправіцца ў Антарктыду на борце расійскага навукова-экспедыцыйнага судна «Акадэмік Фёдараў». Пяць удзельнікаў восьмай беларускай антарктычнай экспедыцыі правядуць са снежня 2015 па люты 2016 года комплекс работ па яго мантажы і ўводзе ў эксплуатацыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео