BE RU EN
rss facebook twitter

Удзельнікаў вулічных акцый ў Мінску, што прайшлі 10 і 11 кастрычніка, масава выклікаюць у міліцыю

19.10.2015
Удзельнікаў вулічных акцый ў Мінску, што прайшлі 10 і 11 кастрычніка, масава выклікаюць у міліцыю
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька і былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў атрымалі позвы ў міліцыю ў сувязі з іх удзелам у шэсці нацыянальнага сцяга.

«У міліцыю я не хадзіў, размаўляў з імі па тэлефоне, калі яны прапанавалі прыйсці. Сказаў, што яны там самі добра ведаюць, як ім працаваць, і без мяне. Яны адказалі, што - так, добра ведаюць. То бок на мяне складзены пратакол за 10 кастрычніка і будуць дасылаць позву ў суд, але дзень суда, як я разумею, яшчэ не прызначаны. Карацей, працэс ідзе», - паведаміў Уладзімір Някляеў.

Анатоль Лябедзька атрымаў паведамленне, што будзе выкліканы ў суд паводле пратакола за ўдзел у шэсці нацыянальнага сцяга. Дзень суда не прызначаны. Таксама Анатоль Лябедзька рыхтуецца да разгляду сваёй скаргі на адміністрацыйны прысуд за акцыю 30 верасня. Скарга будзе разгледжаная 22 кастрычніка ў мінскім гарадскім судзе, паведамляе "Радыё Свабода."

Тым часам у міліцыю выклікаюць удзельнікаў акцыі 11 кастрычніка на плошчы Незалежнасці, неўзабаве пасля заканчэння выбараў. Актывіст Леанід Кулакоў паведаміў, што яго з аднадумцамі выклікаюць 19 кастрычніка на 14.00 у Цэнтральны РУУС.

«Ведаю, што таксама выклікалі Алеся Макаева, Мікалая Коласа, Алеся Рыбачэнку, Марыю Касьян і Вольгу Мікалайчык. Шукаюць, каб уручыць позву, Максіма Вінярскага. Усіх - за акцыю на плошчы. Пойдзем у міліцыю разам з адвакатам», - сказаў Леанід Кулакоў.

У пятніцу 16 кастрычніка за ўдзел у акцыі на плошчы Незалежнасці быў аштрафаваны на 720 тысяч рублёў Артур Жук. Маладога чалавека абвінавацілі ў брыдкаслоўі ў публічным месцы.

Таксама за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы быў складзены пратакол на вядомага літаратара Адама Глобуса.

«Позвы ў суд на дакладны час яшчэ не атрымаў, але папярэдзілі, каб чакаў», - сказаў Адам Глобус.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео