BE RU EN
rss facebook twitter

Заўзятараў міліцыянты абвінавачвалі ў ганьбе краіны і палохалі бандэраўцамі

14.10.2015
Заўзятараў міліцыянты абвінавачвалі ў ганьбе краіны і палохалі бандэраўцамі
Зміцер Хведарук, фота: Facebook
Адзін з затрыманых на "Барысаў-Арэне" заўзятараў беларускай зборнай падзяліўся ўражаннямі.

Зміцер Хведарук, адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь – Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў). 

"Большасць фанатаў зборнай у перапынку гульні з Македоніяй пайшлі ў прыбіральню, ці проста ў галерэю, каб выпіць гарбаты ці кавы, бо было дастаткова халодна, нягледзячы на тое, што ўвесь тайм мы скакалі і спявалі. Да мяне падышоў чалавек у цывільным з рацыяй. Ён спытаўся, што ў мяне намалявана на шаліку. Пабачыў на ім Пагоню, сказаў мне, каб я здаў шалік у камеру захоўвання і ішоў назад на трыбуны глядзець", - распавёў Зміцер у інтэрв'ю "Нашай Ніве".

"Пытаюся, чым матываваныя гэтыя патрабаванні? Ён сказаў, што з’яўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў. Рэзка папярэдзіў: калі я не здыму шалік, то будзе горш. Я паказаў у інтэрнэце старонку аб тым, што Пагоня з’яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю, што гэта герб Віцебскай вобласці, некаторых галасоў. Для міліцыянта гэтая інфармацыя нічога вартая не была.

Прыйшло яшчэ некалькі супрацоўнікаў, якія запатрабавалі пайсці з імі. Я павярнуўся, пабачыў, што забіраюць яшчэ некалькі чалавек з сектару. Варта адзначыць, што спынілі яшчэ аднаго хлопца, у якога быў бела-чырвона шалік з арнаментам, але не пабачыўшы там Пагоню, адпусцілі.

Пасля таго нас пасадзілі ў міліцэйскую машыну, ніякіх абвінавачванняў не прад’яўлялі, і прывезлі ў Барысаўскі РУУС.

Дарэчы, пры ўваходзе на стадыён ніякіх праблем не ўзнікла гэтым разам. Але ўвесь сектар здымалі нейкія невядомыя людзі на відэакамеры. Мабыць, яны якраз так і пабачылі людзей з нацыянальнай сімволікай.

Да апошняга мы не ведалі ў чым нас абвінавачвалі. Была надзея, што патрымаюць і адпусцяць. Толькі пасля таго, як адкаталі пальчыкі стала ясна, што ноч мы правядзем у пастарунку.

У міліцыі нам казалі, што мы ганьбім краіну, робім негатыўны вобраз, носім фашысцкую сімволіку. Спыталіся, ці хочам мы, каб было, як ва Украіне? Адзін міліцыянт гразіўся прывесці сям’ю з Луганска, каб яны расказалі, як там дзяцей ядуць бандэраўцы.

Прыйшоў нейкі злосны падпалкоўнік, кажуць, што ён адказвае ў Барысаве за фанатаў, які пачаў на нас крычаць, што мы кепска сядзім, кепска стаім, што мы выклікаем агрэсію, мы зганьбілі краіну, калі прыйшлі на гэты матч.

У ізалятары было не так кепска, як на Акрэсціна, бо давалі матрац, прасціну, падушку, нават лёгкую коўдру. Але мы амаль суткі адседзелі без пітной вады, бо вада ў камеры была жудаснай. У камеры было два забітых акна, адна з шыбаў была разбітая, таму было надзвычай холадна, не маглі нармальна заснуць.

Жаданне падтрымліваць зборную ніколі не прападае. Варта як станоўчы факт адзначыць, што на сітуацыю з нашым затрыманнем звярнула ўвагу Беларуская федэрацыя футбола, што няма ніякіх правапарушэнняў. Спадзяюся, што гэта нейкім чынам паспрыяе вырашэнню сітуацыі. Калі такое будзе паўтарацца, то не ведаю, ці будзе нехта хадзіць на матчы ў будучыні".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео