BE RU EN
rss facebook twitter

Хлопец, які прыйшоў пасля выбараў на плошчу са сцягам: "Я патрыёт, вось у чым справа"

14.10.2015
Хлопец, які прыйшоў пасля выбараў на плошчу са сцягам: "Я патрыёт, вось у чым справа"
17-гадовы Ягор Скрабнеўскі, якога міліцыя затрымала ўвечары 11 кастрычніка, распавёў, для чаго ён выйшаў на плошчу Незалежнасці з бел-чырвона-белым сцягам.

Ягор Скрабнеўскі мірна стаяў з бел-чырвона-белым сцягам ўвечары 11 кастрычніка на плошчы Незалежнасці, калі да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі. Спачатку міліцыянты заявілі, што Ягор будзе абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Затым — абвінавацілі хлопца ў лаянцы. У выніку Ягора адвялі ў маршрутку, якая была прыпаркаваная ля Чырвонага касцёла, склалі на яго пратакол і адпусцілі.

Ягор Скрабнеўскі вучыцца ў 11 класе ў звычайнай мінскай школе №90. Кажа, што выйшаў 11 кастрычніка на плошчу з бел-чырвона-белым сцягам, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

"Я патрыёт, вось у чым справа, калі казаць коратка, — кажа Ягор. — Я яшчэ не магу галасаваць. Але калі б мне споўнілася 18, я б на выбары не пайшоў. Я лічу, што ўсё гэта фарс. У кампаніі Караткевіч ёсць пэўныя цікавыя моманты… але ж не, я б не галасаваў. Сёлета мае бацькі таксама не галасавалі", - прыводзіць словы хлопца "Наша Ніва".

Малады чалавек падкрэслівае, што разумеў, калі выходзіў, што можа здарыцца. Кажа, ведаў, што магчымыя наступствы.

"Але ж калі ўсе будуць баяцца і не хадзіць, то ўвогуле загінуць беларусы. Ну так, я трапіў да міліцыі, але я не шкадую, проста так здарылася. Такое магло адбыцца з кожным, хто выходзіць паказаць сваю незадаволенасць", — мяркуе Ягор.

Што яго чакае далей, хлопец пакуль не ведае. Пратакол ён не падпісваў. 

"Я не ведаю, што там будзе. Ці дадуць мне штраф, ці не. Спадзяюся, што хопіць сваіх грошай, каб яго аплаціць, — кажа Ягор. — Пратакол я не падпісаў нават не таму, што быў не згодны. Мне яго проста не паказалі. Міліцыянты склалі яго, а потым мяне адпусцілі, вось і ўсё. На мае пытанні яны не адказвалі, але паводзілі сябе дастаткова спакойна. Прычым цікава, што ў мяне не было ж дакументаў — я непаўналетні. Міліцыя павінна была перадаць мяне маці, але адпусцілі проста так".

У панядзелак у школе Скрабнеўскага выклікалі да дырэктара на размову. Але, па словах хлопца, яны проста пагаварылі. Ніякіх праблем яго прысутнасць на плошчы не выклікала. Прынамсі, пакуль што.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео