BE RU EN
rss facebook twitter

Бабруйчанку, у якой адбіраюць дзяцей, выпусцілі з залы суда

14.10.2015
Бабруйчанку, у якой адбіраюць дзяцей, выпусцілі з залы суда
У сераду, 14 кастрычніка, суд Бабруйска вынес рашэнне па гучнай справе Настассі Навоевай.

Жанчына атрымала год абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Настасся Навоева зможа вярнуцца ў сваю кватэру і хадзіць на працу. Пракурор прасіў два гады абмежавання волі, але тэрмін скарацілі з улікам амністыі.

У красавіку ў жанчыны адбыўся канфлікт з міліцыянерам, апошні, як сцвярджае следства, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі ўрачы ў бальніцы адмовіліся аддаваць Навоевай яе маленькую дачку, хоць афіцыйных дакументаў пра адабранне дзяцей на той момант не было.

“Апынуўшыся на волі, Настасся адразу ж абняла людзей, якія дапамагалі ёй з адвакатамі. Адразу ж яна спыталася пра дзяцей. Першай справай Настасся захацела паехаць у сацыяльны прытулак, дзе зараз знаходзяцца Ульяна і Іван. Усе яе адказы на пытанні пра будучыню тычацца толькі яе дзяцей”, — апавядае Еўрарадыё актывістка грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Алеся Садоўская, якая шчыльна займалася праблемай Настассі Навоевай.

20 кастрычніка ў жанчыны адбудзецца чарговы суд па адабранні ў яе дзяцей. Камісія па справах непаўнагадовых і аддзел адукацыі хоча пазбавіць бацькоўскіх правоў і роднага бацьку 7-гадовага Івана і 4-гадовай Ульяны — Генадзя Гарленку. Пры тым, што бацька, таксама як і маці, з’яўляецца рабочым “Белшыны” і ніколі не меў сур’ёзных праблем з законам.

Праблемы з дзецьмі ў Настассі пачаліся ў разгар чарговага эканамічнага крызісу, калі многім беларусам давялося зацягнуць паясы. З грашовымі складанасцямі сутыкнулася і Навоева. У выніку яе дзяцей змясцілі ў сацыяльны прытулак. Сама ж маці-адзіночка трапіла ў СІЗА.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео