BE RU EN
rss facebook twitter

Хлопцы прыйшлі на вайсковыя зборы ў майках «Не — расейскай вайсковай базе». Іх адразу адпусцілі

13.10.2015
Хлопцы прыйшлі на вайсковыя зборы ў майках «Не — расейскай вайсковай базе». Іх адразу адпусцілі
Толькі некалькі гадзінаў пабылі на вайсковых зборах актывісты з Дзяржынскага раёну Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка.

Раніцай 12 кастрычніка яны згодна з позвамі прыбылі ў Дзяржынскі камісарыят, адкуль іх завезлі ў вайсковую частку СПА ў пасёлку Наваколасава. Праз некалькі гадзін актывістаў адпусьцілі дадому, аддаўшы вайсковыя білеты, паведаміў «Радыё Свабода» Мікалай Колас.

Мікалай Колас: «Мы надзелі майкі з надпісам „Не — расейскай вайсковай базе“, і гэтак сёння з'явіліся ў камісарыят. Там такіх, як мы, „партызанаў“ было чалавек дзесяць, у асноўным з Уздзенскага раёну. Нас усіх пасадзілі на аўтобус і адвезлі ў Наваколасава, у вайсковую частку СПА. Там некалькі гадзін пратрымалі, але ўзялі на зборы не ўсіх — палову. Нам з Алесем вярнулі вайсковыя білеты і адпусцілі дамоў. Сказалі, мы такія ім не патрэбныя».

Мікалай Колас мяркуе, што спроба забраць яго і ягонага сябра Алеся Рыбачэнку на зборы звязаная менавіта з іхнай грамадскай дзейнасцю.

«Хутчэй за ўсё, нас гэтымі зборамі хацелі запалохаць, каб сцішылі сваю палітычную актыўнасць. Перад выбарамі да мяне дамоў прыходзіў пажарны, старшыня сельсавету званіў, што прывезлі позву ў ваенкамат. Палохалі штрафамі гэтак, што маці давялося хуткую дапамогу выклікаць».

Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка бралі актыўны ўдзел у акцыях апазіцыі, якія праходзілі перад выбарамі, у тым ліку ў шэсці нацыянальнага сцяга 10 кастрычніка і шэсці па праспекце Незалежнасці 11 кастрычніка. Яны неслі расцяжку з надпісам «Байкот выбарам». На ранейшых акцыях на плошчы Свабоды яны былі ў майках з надпісамі супраць расейскай вайсковай базы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео