BE RU EN
rss facebook twitter

БАЖ запрашае на выставу "Дотык" — праект маладых фатографаў з курсу асацыяцыі журналістаў

13.10.2015
БАЖ запрашае на выставу "Дотык" — праект маладых фатографаў з курсу асацыяцыі журналістаў
Фотапраект «Дотык» — гэта работы маладых фатографаў з розных рэгіёнаў Беларусі, створаныя ў межах курсу «Лаві момант!», арганізаванага ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Павітацца за руку з сябрам ці паправіць прычоску. Завесці аўтамабіль ці закалыхаць немаўля… Варта ўсяго на хвіліну спыніцца, каб зразумець, што за звычайным дотыкам хаваюцца сапраўдная прыгода і жывая гісторыя. Яны могуць як жахнуць сваёй жорсткасцю, так і натхніць непадкупнай шчырасцю. Але каб адчуць болей, трэба падысці бліжэй.

У супрацоўніцтве з куратарамі праекта, журналістамі Сяргеем Балаем і Марынай Загорскай, а таксама фатографам Рамульдасам Вайткусам (Літва) атрымалася 14 гісторый пра каханне і веру, ахвярнасць і сілу волі, няспынны рух і адзіноту, няскоранасць і дасканаласць.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў чацвер, 15 кастрычніка, у лофце “SPACE” (вул. Кастрычніцкая, 16А, будынак на тэрыторыі завода МЗКР), 19:00, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Паркоўка і ўваход у будынак знаходзяцца каля сталовай БДУ. Уваход на тэрыторыю — праз металічныя дзверы (на дамафоне трэба набраць “9”. Верхні паверх.

Выстава будзе працаваць да 29 кастрычніка з 09:00 да 21:00 (панядзелак – пятнiца).

Кантакты:

Юлія Шаблоўская, каманда "Дотык":

+375-29-546-82-82; +375-29-163-97-34;

Таццяна Ткачова, каманда "Дотык":

+375-29-268-31-08.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео