BE RU EN
rss facebook twitter

Суды над анархістамі ў Мінску адкладаюцца на невядомы тэрмін

12.10.2015
Суды над анархістамі ў Мінску адкладаюцца на невядомы тэрмін
gazeta.ru
Чатырох з пяці затрыманых міліцыяй анархістаў выпусцілі на волю без накіравання ў суд, бо пратаколы на іх склалі з памылкамі. Пяты застаецца ў пастарунку.

Чатырох з пяці анархістаў, якіх увечары 11 кастрычніка затрымалі блізу Кастрычніцкай плошчы, выпусцілі з Кастрычніцкага РУУС. Пяты яшчэ ў міліцыі. Пра гэта паведаміла праваабаронца, якая з раніцы 12 кастрычніка знаходзілася ў Кастрычніцкім судзе Мінска, паведамляе «Радыё Свабода».

«Актывістаў у суд так і не прывезлі. На іх склалі пратаколы, але, як сказалі ў міліцыі, пратаколы патрабуюць выпраўленьняў, і таму хлопцаў адпусцілі. Калі будуць суды, не сказалі. Толькі ўзялі з іх распіскі, што на позву яны з'явяцца. Лёс пятага з затрыманых пакуль невядомы, высвятляем», — паведаміла праваабаронца.

Увечары 11 кастрычніка непадалёк ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху, якія далучыліся да стыхійнага шэсця людзей, што пратэставалі супраць фальшавання выбараў. Усяго ў шэсці ўзяло ўдзел каля ста чалавек. Сярод затрыманых быў 17-гадовы Ягор Скрабнеўскі, на якога міліцыянты склалі пратакол і адпусцілі.

Актывісты анархісцкага руху, з якімі сёння ішоў разбор у Кастрычніцкім РУУС, пажадалі, каб іх імёны ў СМІ не называліся.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео