BE RU EN
rss facebook twitter

Удзельнікаў мітынгу супраць расійскай авіябазы сёння выклікаюць у суд

09.10.2015
Удзельнікаў мітынгу супраць расійскай авіябазы сёння выклікаюць у суд
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы адбудзецца разгляд справаў удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу “За мірную, нейтральную Беларусь”, які прайшоў 4 кастрычніка ў цэнтры Мінска.

У суд выкліканыя старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, былы палітвязень Мікола Статкевіч, а таксама яшчэ некалькі актывістаў і грамадскіх дзеячаў, паведамляе Еўрарадыё.

Людзей, якія пратэставалі супраць стварэння ў Беларусі расійскіх авіябазаў, абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Судовыя працэсы над імі прызначаныя на розны час. Уладзімір Някляеў раней заявіў, што не пойдзе ў суд, бо не давярае беларускай судовай сістэме.

Нагадаем, што акцыя на плошчы Свабоды сабрала каля 400 чалавек. Праз два дні пасля яе правядзення кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіне не будзе расійскіх авіябазаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео