BE RU EN
rss facebook twitter

У Барысаве звольнілі назіральніцу: “Заробак вам плоціць дзяржава. І куды вы палезлі?"

09.10.2015
У Барысаве звольнілі назіральніцу: “Заробак вам плоціць дзяржава. І куды вы палезлі?"
9 кастрычніка з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Барысаве звольнілі Таццяну Шаўчэнкаву, якая з’яўляецца назіральнікам "Права выбару-2015” на ўчастку №41 Барысава.

-Сёння мяне выклікала дырэктар Цэнтра і пранавала неадкладна звольніць мяне па пагадненні бакоў. Але я зразумела, што калі не падпішу па пагадненні бакоў, то пачнецца траўля - мне гэта абсалютна не трэба, у мяне для гэтага слабыя нервы. Пад мяне пачалі капаць, таму маглі проста звольніць па службовай неадпаведнасці, - расказала Таццяна Шаўчэнкава.

Назіральніца ў шоку ад імклівасці звальнення – у яе на руках 10-гадовы сын, якога яна выхоўвае адна, паведамляе "Права выбару-2015".

-Мне было сказана так: вы працуеце ў дзяржустанове, заробак вам плоціць дзяржава. І куды вы палезлі? Хацелі падзарабіць? Тады хай яны цяпер вас і кормяць; вы свабодны, пішыце заяву, - переказала словы дырэктаркі Таццяна Шаўчэнкава.

Асаблівых парушэнняў на ўчастку №41 назіральнікі за 6-8 кастрычніка не выявілі, сёння на ўчастку дзяжурыць яе напарнік.

-Я сёння адрабляю апошні працоўны дзень – з панядзелка я ўжо не працую. Я ўжо і працоўную кніжку забрала – усё адбылося настолькі хутка і аператыўна, - адзначыла Таццяна Шаўчэнкава.

У кампанію па назіранні за выбарамі "Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, "Гавары праўду!”, "Рух "За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео