BE RU EN
rss facebook twitter

Статкевіч, Лябедзька і Някляеў завуць прайсці са сцягамі ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа

07.10.2015
Статкевіч, Лябедзька і Някляеў завуць прайсці са сцягамі ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа
Лідэры апазіцыі распаўсюдзілі адмысловы зварот з нагоды акцыі 10 кастрычніка. Заяву падпісалі Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч.

Як і было заяўлена раней, збор 10 кастрычніка а 17-й гадзіне каля Ратушы. Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў заклікаюць браць з сабой сцягі і нацыянальную сімволіку.​

Пра змену фармату акцыі паведаміў Мікалай Статкевіч:

«Прыходзьце 10 кастрычніка а 17-й на плошчу Свабоды! Пакажам сваё стаўленне да iхняга балагану. Холадна не будзе, доўга гаварыць пра даўно зразумелае не выпадае. Лепей пройдзем па горадзе да плошчы Якуба Коласа з нацыянальнымi сімваламi. Мо мiлiцыянты ў iншым раёне меней пад нагамi ў прамоўцаў мiтусiцца будуць».

Уладзімір Някляеў у інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў, што ўлады вымусілі арганізатараў пашырыць пратэстную акцыю:

«Улады абяцалі ўключыць ацяпленне, замест гэтага ўключылі выбарчую машыну на ўсю моц. За адзін дзень прагаласавалі 4,5 адсоткі выбарнікаў. Таму мы вырашылі пашырыць нашую пратэстную акцыю і зладзіць пасля мітынгу «Шэсце нацыянальнага сцяга».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео