BE RU EN
rss facebook twitter

«Справу графіцістаў» працягнулі да канца лістапада

07.10.2015
«Справу графіцістаў» працягнулі да канца лістапада
Падазраванаму па “справе графіцістаў” Яраславу Ульяненкаву днямі прыйшло паведамленне са Следчага камітэту пра працягненне тэрміну папярэдняга следства.

У паперы за подпісам следчага па АУС следчага ўпраўлення УСК па горадзе Мінску Петручэні Ю. пазначана:

“Апавяшчаю вас, што тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе №15121081900, па прыкметам злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь, працягнуты да 4-х месяцаў, г. зн. да 30.11.2015”.

Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка лічыць, што следства само сябе загнала ў тупік:

“Следчы камітэт адмовіўся перакваліфікаваць справу на больш мяккі артыкул, а спыніць яе не могуць праз тое, што накіравалі некалькі рэчаў на экспертызы, якія могуць цягнуцца вельмі доўга. Аб'ектыўна з юрыдычнай кропкі гледжання ім трэба дачакацца вынікаў гэтых экспертыз. Дзіўна, аднак, што не вядуцца пры гэтым іншыя следчыя дзеянні, хаця ў паказаннях фігурантаў засталіся супрацьлегласці. Такая падвешаная сітуацыя зручная і для ўладаў - у любы момант можна іх зноў ўзяць пад варту, таму гэта залежыць ад вынікаў выбараў прэзідэнта і іх наступстваў”.

Такія ж паперы прыйшлі і іншым фігурантам па справе: Максіму Пякарскаму, Вадзіму Жаромскаму і Вячаславу Касінераву.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці “Беларусь мае быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…”, а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео