BE RU EN
rss facebook twitter

Падманутыя дольшчыкі выйшлі на пікет у цэнтры Мінска

03.10.2015
Падманутыя дольшчыкі выйшлі на пікет у цэнтры Мінска
На імправізаваным доме з кардона дольшчыкі "Валыні" пакідалі свае подпісы каб паказаць, што іх шмат. Фота: nn.by
Сёння ў цэнтры сталіцы, каля Ратушы, прайшоў пікет падманутых дольшчыкаў ТАА "Валынь".

Больш за сотню сем'яў уклалі грошы ў будаўніцтва шматпавярховага дома. Але будоўля спынілася на ўзроўні некалькіх паверхаў, а неўзабаве высветлілася, што кіраўніцтва фірмы-забудоўшчыка займалася махлярствам. Кіраўнікоў «Валыні» арыштавалі, а людзі ў выніку засталіся і без грошай, і без жылля, піша Наша Ніва.

"Мы звярталіся ва ўсе органы ўлады – і нічога. Горад разглядаў такі варыянт – звярнуцца ў эканамічны суд, каб суд ліквідаваў "Валынь", той кавалак фундамента і некалькі паверхаў прадаць на аукцыёне і грошы падзяліць паміж першымі чэргамі даўжнікоў, а тое, што пасля гэтага застанецца – дольшчыкам. Само сабой, такі варыянт нас не задавальняе, - кажа Сяргей. Яго маці набыла аблігацыі "Валыні" і засталася ні з чым. - Чыноўнікі проста хочуць адкараскацца ад людзей з найменшымі наступствамі для сябе. Ніхто не хоча страціць сваю пасаду".

Таму Сяргей разам з іншымі кліентамі "Валыні" прыйшоў сёння да Ратушы. Па яго словах, дольшчыкі больш за 30 разоў звярталіся ў Мінгарвыканкам, каб зладзіць пікет, але атрымлівалі толькі адмовы. Таму сёння людзі "афіцыйна" выйшлі на пікет Таццяны Караткевіч.

"Наша галоўная задача – звярнуць увагу людзей, і, галоўнае, прэзідэнта. Мы хочам, каб тых, хто вінаваты прыцягнулі да адказнасці. А гэта і чыноўнікі з гарвыканкама, якія закрывалі на нас вочы, а цяпер блакуюць усе нашы звароты і заявы. Кіраўніцтва "Валыні" пасадзілі, але чыноўнікі, якія працавалі з "Валынню", выдававалі дазвол, гэтыя чыноўнікі працуюць далей, - працягвае Сяргей. – Але мы будзем працягваць змагацца. Напрыклад, калі нас праігнаруюць, то будзем хадзіць сюды штодня да 11 кастрычніка".

"Учора мы былі на прыёме ў Калініна, намесніка прэм’ер-міністра. Там быў Лапцеў, намеснік мэра па пытаннях будаўніцтва і інвестыцый. Калінін паабяцаў, што нашу праблему будуць разглядаць на найвышэйшым узроўні. Сказаў, што разам з намі будуць выпрацоўваць стратэгію, як вырашыць пытанне. То бок, нас будуць запрашаць на нарады, сходы, будуць запрашаць туды ж Следчы камітэт, антыкрызісны кіраўнік "Валыні", чыноўнікі, - распавядае Андрэй Босік. У 2013 годзе ён уклаў у будаўніцтва 72 тысячы долараў – і сёння не мае ані грошай, ані кватэры. - Але мы не надта верым у гэта. Бо нам увесь час, ці абяцаюць штосьці, а потым нічога не робяць, ці проста нас ігнаруюць. Таму мы і выйшлі сёння на вуліцу".


 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео