BE RU EN
rss facebook twitter

Пуцінскую ідэю «русского мира» падтрымліваюць 35,4% беларусаў

30.09.2015
Пуцінскую ідэю «русского мира» падтрымліваюць 35,4% беларусаў
Кожны пяты беларус упэўнены, што ў выпадку вайны Расія і Беларусь перамогуць ЗША і НАТО, траціна беларусаў падтрымліваюць заявы Пуціна аб магчымым ужыванні ядзернай зброі супраць Захаду.

На думку 32%, ЗША «пэўна або хутчэй так» уяўляюць цяпер якую-небудзь пагрозу для Беларусі, а 60.4% — лічаць, што напэўна або хутчэй за ўсё не ўяўляюць пагрозы.

Паводле НІСЭПД, калі здарыцца вайна паміж так званай Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі з ЗША і краінамі НАТО, то, на думку 20.8% апытаных, Расія і Беларусь выйдуць з яе пераможцамі. 19.4% апытаных лічаць, што пераможуць ЗША і краіны НАТО, а 47.7%, — што ў такой вайне не можа быць пераможцаў.

Да ідэі «русского мира», якой прэзідэнт Уладзімір Пуцін абгрунтоўваў анэксію Крыму, станоўча ставяцца 35.4% беларусаў, абыякава 41.4%, а 15.9% — адмоўна (у чэрвені было 38.9%, 39.4%, 15.2%). Ацэньваючы заяву Пуціна, якая прагучала ў фільме «Крым: вяртанне на Радзіму», пра тое, што ў час Крымскай аперацыі ён даў загад у выпадку неабходнасьці быць цалкам гатовымі ўжыць ядзерную зброю, 35.1% апытаных сказалі «ухваляю заяву, паколькі гэта адзіны шлях размаўляць з Захадам: Захад разумее толькі тады, калі з ім размаўляюць з пазіцыі сілы», а 47.8% успрынялі гэта «з трывогай і неадабрэннем: падобны шантаж недапушчальны для лідэра такога рангу» (у Расіі гэты паказчык 50% vs. 27%).

На гіпатэтычным рэферэндуме аб уваходжаьні ў Еўрасаюз «за» сёння прагаласавалі б 27.5%, «супраць» — 51.9% (у чэрвені 25.1% vs. 51%). У той жа час, доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй трохі павысілася: на рэферэндуме аб аб’яднанні Беларусі і Расіі «за» прагаласавалі б 32.6%, «супраць» — 49.1% (у чэрвені 28.3% vs. 50.9%).

Між тым, узровень падтрымкі Масквы ва ўкраінска-расійскім канфлікце сярод беларусаў знізіўся, зазначае "Радыё Свабода" па выніках даследавання, прадстаўленага НІСЭПД. Так, 57.4% рэспандэнтаў ацэньваюць далучэнне Крыму да Расіі як «вяртанне рускіх земляў, аднаўленне гістарычнай справядлівасці», а як «імпэрыялістычны захоп, акупацыю» — 26.5% (у чэрвені 62.3% vs. 21.5%). Падтрымліваюць незалежнасць «Наваросіі» і лічаць, што яе «народ мае права на самавызначэнне» 47.1%, падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны 28,1%, лічаць, што «няма ніякай Навароссіі, ёсць расійская агрэсія супраць Украіны» 12 % (у чэрвені 47.4%, 27 %, 10.5%).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео