BE RU EN
rss facebook twitter

Дэпутаты гатовы ўхваліць пагадненне аб расійскай авіябазе за месяц

29.09.2015
Дэпутаты гатовы ўхваліць пагадненне аб расійскай авіябазе за месяц
Хаця ў планах заканадаўчай дзейнасці на кастрычнік разгляд пагаднення па авіябазе не пазначаны.

Восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў пачынаецца 2 кастрычніка. У планах заканадаўчай дзейнасці на кастрычнік разгляд пагаднення па авіябазе не пазначаны. Гэта, канечне, заўжды можна дапісаць дадатковым пунктам, але ці паспеюць яны вывучыць і ўхваліць пагадненне, каб полк расійскіх самалётаў паспеў законна прыляцець на аэрадром у Бабруйску?

“Так, тэарэтычна гэта магчыма, — упэўнена кажа Еўрарадыё дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня. — Бо працэдурна, я думаю, для ўсіх гэтых ратыфікацый, абмеркаванняў, падпісанняў месяц — больш чым дастаткова. У гэтым моц нашай улады — што рашэнні могуць прымацца вельмі аператыўна. І ўзгадненні праходзяць таксама хутка. Калі трэба, нарады непасрэдна ў Адміністрацыі прэзідэнта, у Саўміне — вельмі хутка ўсё ўзгадняецца. Шчыльная супраца заканадаўчай і выканаўчай улады дазволіць у самыя сціслыя тэрміны прыняць неабходныя паперы”.

Аднак старшыня парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч выказваецца больш стрымана наконт імавернасці праходжання ўсіх працэдур да канца гэтага года.

“Усё залежыць ад таго, калі дакументы паступяць ў парламент. Тады і будуць іх разглядаць. Але ў нас ужо заканчваецца верасень, а дакументаў яшчэ ніякіх не паступала. І ў плане працы сесіі гэтыя дакументы не значацца”.

Расійскія СМІ паведамляюць, што ўжо са студзеня 2016 года расійская база ў Бабруйску пачне функцыяваць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео