BE RU EN
rss facebook twitter

Сяргей Нікалюк: Беларусь чакае хаос

27.09.2015
Сяргей Нікалюк: Беларусь чакае хаос
Большасць беларускага грамадства яшчэ не ўсвядоміла, што наперадзе - толькі эканамічны спад.

Але пройдзе нейкі час - год, два ці тры - і большасць зразумее, што ў галіне эканомікі нельга чакаць паляпшэнняў. Узнікне нейкая новая сацыяльная сітуацыя, калі спачатку эліта, а затым і усё грамадства ўсвядомяць немажлівасць эканамічнага росту, і людзі прыйдуць да высновы, што далей так жыць нельга. Гэтае разуменне стане падставай для пераменаў, але рэформы абавязкова прывядуць да рэвалюцыі, да якой краіна дынамічна рухаецца. Бо трансфармацыю запусціць эліта, аднак далей гэтыя перамены пачнуць жыць сваім жыццём і абавязкова прывядуць да хаосу. Так адбылося ў Савецкім Саюзе пасля гарбачоўскай перабудовы.

Так спрагназаваў развіццё падзей у Беларусі эксперт Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Сяргей Нікалюк на навукова-практычнай канферэнцыі “Заходнерусізм - антыбеларуская ідэалогія”.

На думку Сяргея Нікалюка, цяперашняя беларуская палітычная мадэль можа змяніцца толькі праз рэвалюцыю. Аднак задача апазіцыі - не рыхтаваць рэвалюцыю, што бессэнсоўна, бо яна сама прыйдзе, а рыхтавацца да рэвалюцыі, падкрэсліў даследчык. Ён нагадаў, што лідар партыі кадэтаў у Дзяржаўнай думе Расіі Павел Мілюкоў у свой час звярнуў увагу менавіта на падрыхтоўку партыі бальшавікоў да рэвалюцыі: як гэта так, што ў Леніна ўсё аказалася ў патрэбны момант - ідэя, арганізацыя, лозунгі? Насамрэч, правадыр Кастрычніцкай рэвалюцыі, хоць знаходзіўся ў эміграцыі і сядзеў у бібліятэках, аднак штодня рыхтаваў сваю партыю да рэвалюцыі, цытуе даследчыка "Новы час".

Прафесар Анатоль Тарас не выключае, што калі цяперашняя сітуацыя падзення эканомікі зацягнецца, дык, верагодней за ўсё, на авансцэну выйдзе анархічна настроены элемент, рабункі стануць звычайнай з’явай, узрасце злачыннасць, якая непрыкметна перарасце ў рэвалюцыю з вялікай колькасцю ахвяраў. Навукоўца нагадаў, што Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі ніхто не рыхтаваў, пра што сведчыць даклад кіраўніцтва Асобнага корпусу жандараў Міністэрства ўнутраных справаў імператару Мікалаю II у студзені 1916 гада: сітуацыя, як ніколі спакойная і няма аніякіх прыкметаў пад’ёму рэвалюцыйных настрояў. Аднак напрыканцы лютага 1917 года рэвалюцыя распачалася з нязначнай, здавалася б, падставы, калі ў хлебнай лаўцы на Ліцейным праспекце Санкт-Пецербургу жанчынам у чарзе не хапіла булак. Паколькі краіна ваявала з Германіяй, а ў булачніка было нямецкае прозвішча, жанчыны пачалі абурацца. Гараджанак падтрымаў узвод гвардзейскага Праабражэнскага палка. І пашло-паехала…Дарэчы, ніхто не пайшоў на барыкады за цара-батюшку, як у 1991 ніхто не пайшоў бараніць камуністаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео