BE RU EN
rss facebook twitter

Спіс пытанняў да ўладаў Беларусі апублікаваў Камітэт па правах чалавека ААН

23.09.2015
Спіс пытанняў да ўладаў Беларусі апублікаваў Камітэт па правах чалавека ААН
Пытанні тычацца выканання грамадзянскіх і палітычных правоў.

Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў пералік пытанняў да Беларусі наконт выканання грамадзянскіх і палітычных правоў, перадае БелаПАН.

Праваабаронца Раман Кісляк кажа, што фармаванне такога спісу з'яўляецца першым этапам для разгляду камітэтам таго, як Беларусь выконвае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У спісе камітэта ААН — 33 пункты з канкрэтнымі пытаннямі. У прыватнасці, камітэт просіць паведаміць пра ход і вынікі расследавання гвалтоўных знікненняў Віктара ГанчараАнатоля КрасоўскагаЮрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага, а таксама забойстваў журналістаў — Веранікі Чаркасавай, Васіля Гроднікава, Алега Бябеніна. Ставіцца пытанне і пра смерць ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна.

Камітэт таксама цікавіцца, якія меры Беларусь прыняла для выканання сёмага артыкула пакта, які забараняе катаванні і жорсткае абыходжанне. У прыватнасці, чаму беларускае заканадаўства прадугледжвае, што сям'і асуджанага да смерці не паведамляецца загадзя пра дату пакарання, а цела пакаранага не перадаецца сям'і і не раскрываецца месца яго пахавання.

Камітэт хоча высветліць, як прадастаўляецца справядлівы судовы разбор асобам, абвінавачаным у злачынствах, за якія можа быць прызначана смяротнае пакаранне. А таксама — ці ёсць гарантыя касацыйнага абскарджвання смяротных прысудаў, у тым ліку вынесеных Вярхоўным судом.

Уздымаецца пытанне і наконт расследавання заяваў пра катаванні і жорсткае абыходжанне, у тым ліку заяваў кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе, Андрэя Саннікава і Алеся Міхалевіча ў 2011 годзе.

Па словах Кісляка, апошні даклад Беларусі пра выкананне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах быў разгледжаны ў камітэце ў кастрычніку 1997 года. Потым наша краіна павінна была падаць адпаведны даклад да 7 лістапада 2001 года. Такім чынам, падача дакладу пратэрмінаваная на 13 гадоў.

Праваабаронца кажа, што напрыканцы 2011 года Беларусь падала ў камітэт ААН агульную інфармацыю аб правах чалавека. А ў лютым 2014 года наша краіна пагадзілася на спрошчаную працэдуру падачы дакладаў на падставе пытанняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео