BE RU EN
rss facebook twitter

Народны сход супраць расійскай авіябазы ў Беларусі адбудзецца ў Мінску

23.09.2015
Народны сход супраць расійскай авіябазы ў Беларусі адбудзецца ў Мінску
telegraf.by
Ініцыятары народнага сходу - беларускія апазіцыянеры.

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый заклікалі беларусаў на сход супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай базы. Сход запланаваны на 4 кастрычніка, паведамляе "Радыё Свабода".

"Дамова аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай вайсковай базы можа быць падпісаная ў бліжэйшым часе. Гэта згубны крок, які можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне", — сказана ў заяве над назвай "За Беларусь без чужых вайсковых базаў".

Заяву падпісалі былыя кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы "Беларускі рух" Вацлаў Арэшка.

Далучыцца да заявы далі згоду таксама сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец і актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту", прадстаўнікі беларускай жаночай партыі "Надзея".

Падпісанты заявы лічаць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі іншаземнай вайсковай базы супярэчыць 18 артыкула Канстытуцыі Беларусі, паводле якой Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Паводле аўтараў ініцыятывы, Аляксандр Лукашэнка "не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, не мае права падпісваць дакументы і прымаць рашэнні, якія вызначаюць лёс беларускага народу".

Народны сход супраць расійскай вайсковай базы прапанавана правесці ў рамках выбарчай кампаніі 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды а 17-й гадзіне.

Паводле падпісантаў, тэкст заявы "За Беларусь без чужых вайсковых базаў" будзе змешчаны ў інтэрнэце і дасланы ў дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ў Мінабароны і Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео