BE RU EN
rss facebook twitter

Васіль Парфянкоў: 8 новых дзірак, але косткі цэлыя

19.09.2015
Васіль Парфянкоў: 8 новых дзірак, але косткі цэлыя
Беларусу пабіла аскепкамі ногі ў зоне АТА на Донбасе.

“Ногі пабіла аскепкамі. У мяне недзе 8 новых дзірачак, лекары іх мажуць рознымі мазямі, каб не было загнаенняў, аскепкі дасталі, раны зажываюць. Косткі цэлыя, таму ўсё будзе добра, - распавёў Васіль Парфянкоў “Радыё Свабода”. - Ды ўжо лепш, пайшло на папраўку. Лекары кажуць, што адляжуся месяц, і ўсё будзе добра. Тады зноў паеду на фронт, што тут рабіць”.

 Ён адзначыў, что ў Пясках, калі ён атрымаў раненні, было перамір’е. “Было перамір’е з канца жніўня, а 13 верасня мы ўтрох пайшлі ў выведку на нейтральную паласу, паглядзець, як там нашы «сябры»-сепаратысты, што яны новага прыдумалі. Але яны нас «засеклі», пачалі па нас работаць з АГСу, зачапілі аднаго з нашых. Мы яго выносілі і зачапілі расцяжку. Выбух і раненьне”, - сказаў Пафянкоў.

Умовы ў шпіталі, дзе ён знаходзіцца, “нармальныя, лечаць як трэба”. “Харчаванне таксама прымальнае, да таго ж да мяне валанцёры ходзяць, прыносяць падмацаванне. Журналісты ідуць, вось якраз цяпер тут адбываецца фотасэсія. Ужо дзеці былі, гімназісты, — таксама падтрымліваюць. Але ж вы як будзеце пра мяне пісаць, дык ні ў якім разе не пішыце, што нібыта нагу згубіў — нічога гэтага няма. А то бацьку званіў, дык ён нервуецца, ужо хацеў да мяне ехаць. Не трэба за мяне непакоіцца, усё са мной нармальна. Вось адляжуся — і зноў на фронт паеду”, - паведаміў Парфянкоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео