BE RU EN
rss facebook twitter

Ігар Мельнікаў: Невядомая мяжа за 30 кіламетраў ад сталіцы

19.09.2015
Ігар Мельнікаў: Невядомая мяжа за 30 кіламетраў ад сталіцы
Новая кніга гісторыка распавядае пра беларуска-польскую мяжу ў раёне Заслаўя, якая працягвала існаваць і пасля 17 верасня 1939 года – да нямецкай акупацыі.

Кніга гісторыка Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.» сведчыць, што фактычнае ўз'яднанне Беларусі адбылося толькі пасля завяршэння Другой Сусветнай вайны. Мяжа праз Беларусь заставалася пасля 17 верасня 1939 года зусім не прывіднай ці ўяўнай – савецкая ўлада толькі фармальна прызнала права заходніх беларусаў быць роўнымі з усходнімі братамі.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 25 верасня ў мінскім бізнес-клубе “Imaguru”, што на вуліцы Фабрыцыўса, 4. Пачатак – а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Нагадаем, у 2014 годзе з друку выйшла першая кніга кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава «Заходнебеларуская Атлантыда», у якой аўтар прадставіў у навукова-папулярнай форме аповеды пра жыццё беларусаў у міжваеннай Польшчы ў разнастайных праявах – ад крыміналу да гаспадарчых клопатаў. Выхад кнігі суправаджаўся скандалам – улады забаранілі ўжо гатовую выставу, што зладзіў Мельнікаў у музеі Заслаўя.

Ігар Мельнікаў распавядае Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» пра сваю новую працу.

- Выглядае на тое, што перайшлі да лакальнай гісторыі?

- Не толькі. У кнізе чатыры раздзелы. Першы і другі – гэта менавіта мяжа і памежныя ўмацаванні, трэці раздзел – «белыя плямы» Другой Сусветнай вайны, чацвёрты – пра малавядомыя старонкі нашай, беларускай гісторыі. Напрыклад, пра інжэнерныя таленты Тадэвуша Касцюшкі ці пра масонства на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

Але галоўная ўвага ў кнізе надаецца менавіта міжваеннай беларуска-польскай мяжы, якая праходзіла ў 30-і кіламетрах ад Мінску. Менавіта заслаўскі накірунак быў адным з важнейшых стратэгічных, бо гэтая дарога была найбліжэйшай да сталіцы БССР. І гэты найважнейшы момант зусім у беларускай гісторыяграфіі, на жаль, не вывучаны, не паказаны, а варта, лічу, яго паказаць. Па-другое, хацелася і напісаць пра памежнае жыццё. Кантрабанда, так званыя перабежчыкі, шпіёнскія войны – гэта было на ўсіх участках мяжы, у тым ліку і пад Заслаўем. Разам з тым, у кніжцы ёсць таксама і гісторыя Заходняй Беларусі, як было гэта ў «Заходнебеларускай Атлантыдзе», але шмат увагі прысвечана некаторым аспектам Другой Сусветнай вайны, цікавым у кантэксце Беларусі.

- Вайны перыяду «вызваленчага паходу Чырвонай Арміі»?

- Вайны з 1939 года па 1945-ы. Кантэкст Вялікай Айчыннай таксама праглядаецца ў сэнсе менавіта мяжы, бо надаю вялікую ўвагу ў кнізе Мінскаму умацаванаму раёну ці 7-му батальённаму раёну. Я не выкарыстоўваю тэрмін «Лінія Сталіна», бо гэта памылковае паняцце, штучна прыдуманае. Насамрэч я аблазіў усе гэтыя ДАКі памежныя (ДАК – доўгатэрміновая ўмацаваная кропка) – мой дом знаходзіцца ў 11-і кіламетрах ад былой мяжы. Амаль ля 30- і ДАКаў я наведаў і агледзіў, бачна, што яны змагаліся, бачна, што яны былі расстраляныя, знайшоў багата нямецкіх цікавых дакументаў па тых падзеях, савецкіх дакументаў. Яны сапраўды спрабавалі спыніць немцаў у 1941 годзе. На некалькі дзён Заслаўе затрымала немцаў, на жаль, абарона не атрымалася працяглай. І вось гэтыя баі 41-га года і што там рабілі памежнікі, калі мяжа з Польшчай была ліквідаваная ў верасні 1939 года, – пра гэта ўсё таксама расказваецца ў кнізе. Зона загароды працягвала існаваць, і гэтыя памежнікі, іх стала меней, але яны ўсё ж заставаліся ў памежных заставах мяжы, якой ужо нібыта і не было.

- То бок гэта не міф, што мяжа праз Беларусь засталася і пасля 17 верасня?

- Не, гэта дакладна не міф. Сапраўды была зона загароды, то бок тая ж мяжа. Зона праіснавала з верасня 1939-га па чэрвень 1941 года, каб прывесці, як было задумана Саветамі, скажам так, заходнюю буржуазную Беларусь да стандартаў БССР. Я пішу ў кнізе пра асобы рэжым: пры якіх умовах заходнія беларусы маглі перасекчы гэтую мяжу, каб, напрыклад, праведаць сваякоў у Мінску.

Ёсць у кнізе цікавыя моманты, знойдзеныя ў архівах ФСБ, пра затрыманых, злоўленых у зоне загароды «усходнікаў». То бок мяжы нібыта не было, але парушальнікаў мяжы ў раёне Радашковічаў, прыкладам, лавілі.

- Чытачы змогуць пабачыць нейкія цікавыя фоты тых часоў?

- Ілюстрацыі, на маю думку, гэта адна з галоўных рызынак новай кнігі. Гэта больш за 100 унікальных здымкаў – архіўных, з маёй прыватнай калекцыі, з рэдкіх замежных выданняў. Мяжа, памежныя пераходы, памежнікі – польскія КОПаўцы і савецкія байцы, сучасныя здымкі, што я зрабіў падчас сваіх вандровак па месцах былой мяжы. Гэта і памежная дыстанцыя, і будынкі альбо парэшткі польскіх стражніц, савецкія заставы. Вялікая ўвага нададзеная ўмацаваным кропкам Мінскага ўмацаванага раёна – як яны выглядаюць зараз і якія сляды на іх засталіся ад баёў 1941 года.

Безумоўна, асобна варта адзначыць малюнкі, адмыслова зробленыя для гэтай кнігі. Гэта ўніформа, першапачатковы выгляд ДАКаў. Дарэчы, пасля выхаду «Заходнебеларускай Атлантыды» была крытыка за недахоп ілюстрацый, таму тут я больш уважліва паставіўся да гэтага складніка выдання.

- Што для сябе, як гісторыка, знайшлі падчас працы над кнігай?

- Падкрэслю, што пасля вывучэння тэмы я прыйшоў да высновы, што Заслаўе на лета 1941 года нічым, па сутнасці, не адрознівалася ад Брэста. Той жа памежны горад, рэжым, камендатуры, заставы – пра гэта забылі толькі таму, што пасля Другой Сусветнай вайны ў Заслаўі ўжо не аднаўлялася памежная інфраструктура. І калі ў Брэсце быў загад, напрыклад, знайсці парэшткі загінулых памежнікаў, паставіць помнікі і г.д., то тут ніхто такога не рабіў. І зараз, падкрэслю, у Заслаўі няма ніякага (акрамя помніка на могілках, дзе ў ліку загінулых чырвонаармейцаў узгадваюцца памежнікі) напаміну пра тыя падзеі. Пры гэтым у горадзе захаваўся будынак камендатуры, казармы, але нават мемарыяльнай дошкі якой няма. Хаця напамін і вывучэнне тых справаў абсалютна нармальна ўпісваецца ў афіцыйную гістарыяграфію савецкіх памежнікаў. Я лічу, што памяць пра тыя баі варта падтрымліваць і ўшанаваць нарэшце. Больш за 80 памежнікаў у чэрвені 1941 года абаранялі падыход да сталіцы, большая частка іх загінула. Дзяржаўны памежны камітэт пакуль спасылаецца на адсутнасць грошай. Разам з тым, тут я бачу і вялікі патэнцыял дзеля развіцця турызму.

- Варта чакаць працягу даследаванняў?

- Ёсць планы выдаць другую кнігу «Заходнебеларускай Атлантыды», калі сыйдзецца шэраг абставінаў. Увогуле, тэмаў для вывучэння той Беларусі хапае – яшчэ шмат невядомага застаецца не толькі шырокай публіцы, але і спецыялістам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео