BE RU EN
rss facebook twitter

Дырэктар Tallinn Music Week: "У Беларусі ёсць артысты, якія могуць мець поспех на еўрапейскім рынку"

18.09.2015
Дырэктар Tallinn Music Week: "У Беларусі ёсць артысты, якія могуць мець поспех на еўрапейскім рынку"
Найбуйнейшы ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы музычны шоўкейс-фестываль Tallinn Music Week адкрыў прыём заявак ад беларускіх артыстаў і мэнэджэраў.

Фэст пройдзе з 28 сакавіка да 2 красавіка 2016 года.

Беларусы цягам двух год з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі Tallinn Music Week і апошнім разам нават паставілі рэкорд за ўвесь час фестывалю па колькасці заявак ад замежнай дзяржавы. На мерапрыемстве выступалі беларускія артысты Super Besse, "Петля пристрастия", Deech, Alexei De Bronhe, Devil Dandies, Trubetskoy.

– Два годы таму беларуская музыка была для нас загадкай, але зараз мы ведаем, што ў Беларусі ёсць артысты, якія могуць мець поспех на еўрапейскім рынку, – адзначае дырэктар фестывалю Хэлен Сілдна. – Гэта пацвярджае прыклад гурта Super Besse, які менавіта ў Таліне атрымаў першую міжнародную ўвагу, а зараз выдае запісы і актыўна выступае ў розных краінах Еўропы. Было вельмі прыемна ўвесну ў межах фестывалю пабачыць на іх выступе шмат гледачоў і дэлегатаў, у тым ліку брытанскіх журналістаў Кірана Тайлера з часопіса Mojo, Джона Роба з Louderthanwar і Саймана Хокінса з часопіса Clash. Пасля гэтага гурт атрымаў вельмі добрыя водгукі і новыя прапановы па канцэртах.

Сёлета ўвесну ў межах сёмага фестывалю Tallinn Music Week 2015 на 36 клубных пляцоўках выступілі 206 артыстаў з 25 краін. Канцэрты наведалі 24 тысячы гледачоў, а таксама больш за 500 адмыслоўцаў – прадстаўнікоў лэйблаў, фестываляў, прамоўтэраў, журналістаў – з розных краін свету. Яны таксама дзяліліся досведам у межах прафесійнай канферэнцыі, якая адбывалася паралельна. Сярод іх 183 спецыяліста з Фінляндыі, 59 з Латвіі, 44 з Вялікабрытаніі, па 28 з Літвы і Польшчы, 27 з Нямеччыны.

Сталым партнёрам Tallinn Music Week у Беларусі з’яўляецца сайт Experty.by, які таксама з’яўляецца рэгіянальным прадстаўніком шоўкейс-фестываляў  Ment Ljubljana (Славенія), Vilnius Music Week (Літва), Moscow Music Week (Расія), а таксама Lost In Music (Фінляндыя), дзе ў сярэдзіне кастрычніка выступяць Shuma, Super Besse і Mustelide.

Удзел у музычнай праграме Tallinn Music Week бясплатны. Арганізатары забяспечваюць абсталяванне для выступа і жытло ў дзень канцэрта. Заяўкі ад артыстаў (поп, рок, электроніка, джаз, блюз, класіка ды інш.) пырмаюцца да 1 лістапада 2015 года. Таксама адкрыта рэгістрацыя дэлегатаў на канферэнцыю. Падрабязна пра варыянты ўдзелу на сайце Experty.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео