BE RU EN
rss facebook twitter

Візавыя цэнтры ў Беларусі не могуць аднавіць працу

17.09.2015
Візавыя цэнтры ў Беларусі не могуць аднавіць працу
Візавыя цэнтры ўсё яшчэ не працуюць, нягледзячы на заяву Нацбанка аб тым, што ў іх ніякіх праблемаў быць не павінна.

16 верасьня набылі сілу зьмены ў Правілы правядзеньня валютных апэрацыяў. З-за гэтага сярод іншага візавыя цэнтры страцілі магчымасьць прымаць у насельніцтва валюту ў якасьці консульскага збору — толькі беларускія рублі. Праз гэта візавыя цэнтры спынілі працу.

Самі візавыя цэнтры не даюць апэратыўнага камэнтару, просяць ператэлефанаваць пазьней ці адсылаюць з пытаньнямі на пошту, адкуль адказ адзіны: «Ваш зварот прыняты да разгляду». Амбасады краінаў, візавыя цэнтры якіх ёсьць у Беларусі, а таксама Міністэрства замежных спраў Беларусі сьцьвярджаюць, што праблема ня ў іх кампэтэнцыі: гэта справа саміх візавых цэнтраў.

Нацбанк заняў іншую пазіцыю — візавым цэнтрам нішто не замінае працаваць:

«Тым, хто выявіўся не гатовым да новых умоваў, хацелася б нагадаць, што валютнае заканадаўства Беларусі не ўтрымлівае абмежаванняў для візавых цэнтраў па пакупцы замежнай валюты для выканання сваіх абавязкаў перад амбасадамі, — заявіў БЕЛТА прадстаўнік Нацбанка. — Гэта значыць, ніякіх аб’ектыўных перашкодаў для паўнавартаснай працы гэтых юрыдычных асобаў сёння няма».

Аператары кол-цэнтраў візавых цэнтраў кажуць, што не чулі пра «дазвол на працу» ад Нацбанка, пакуль яны высвятляюць, як працаваць у новых умовах і не могуць сказаць, ці запрацуюць сёння, заўтра альбо праз тыдзень.

Тым часам амбасады ўсё яшчэ могуць прымаць ад насельніцтва валюту, яны працуюць у штатным рэжыме. Таксама працягнулі працу з візамі турфірмы, што працуюць наўпрост з амбасадамі і прапануюць кліентам самастойна аплочваць збор у валюце амбасады праз банк, паведамляе Радыё Свабода.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео