BE RU EN
rss facebook twitter

Мінгарвыканкам адмяніў рашэнне пра будаўніцтва шматпавярховікаў у двары дома "Брама горада"

17.09.2015
Мінгарвыканкам адмяніў рашэнне пра будаўніцтва шматпавярховікаў у двары дома "Брама горада"
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне пра «немэтазгоднасць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў на тэрыторыі ў межах вуліц Кірава, Свярдлова, Ульянаўскай, Бабруйскай».

Як паведаміў каардынатар грамадскай кампаніі «Генплан — для мінчан!» Дзяніс Кобрусеў, пра гэта гаворыцца ў лісце ад 8 верасня за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара Лапцева. Ліст атрыманы ініцыятыўнай групай грамадзян, якая змагаецца супраць ушчыльнення квартала, паведамляе БелаПАН

«Аднак, нягледзячы на дасягнуты пазітыўны вынік, мясцовыя жыхары працягваюць рабіць дзеянні, каб у будучыні не было новых спроб ушчыльнення гэтай тэрыторыі», — зазначыў Кобрусеў. 14 верасня ініцыятыўная група накіравала ў Мінгарвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта зварот з патрабаваннем адмяніць праект дэталёвага планавання (ПДП) у межах вуліц Кірава — Свярдлова — Ульянаўская — Бабруйская, зацверджаны ў 2008 годзе. Менавіта ў ПДП была прадугледжаная магчымасць ушчыльнення квартала. 

У звароце, які падпісалі 265 мясцовых жыхароў, указваецца, што «разліковы тэрмін дзеяння ПДП мінуў і праектныя рашэнні не адпавядаюць горадабудаўнічай дакументацыі вышэйшага ўзроўню». Таксама адзначаецца неабходнасць распрацоўкі новай горадабудаўнічай дакументацыі. «Жыхары разлічваюць, што пры карэкціроўцы ПДП будзе ўлічана іх меркаванне і меркаванне спартыўнай грамадскасці і замест шматпавярховікаў у двары за «Варотамі горада» будзе адкрыта спартыўная школа алімпійскага рэзерву для дзяцей», — зазначыў Кобрусеў. 

«Мы з аптымізмам сустрэлі адказ гарвыканкама пра немэтазгоднасць будаўніцтва дамоў унутры нашага двара. Гэты прыклад дэманструе, што гарадская ўлада прыслухоўваецца да меркавання жыхароў Мінска. Ініцыятыўная група разлічвае на далейшы дыялог з гарадской уладай, паколькі жыхары квартала, якія ўпаўнаважылі яе на тое, патрабуюць не часовага, а пастаяннага рашэння, што датычыцца лёсу земляў і пабудоў, размешчаных у двары квартала», — пракаментаваў прадстаўнік ініцыятыўнай групы Дзмітрый Балаш

На яго думку, калі не разгледзець сітуацыю ў комплексе і не вызначыцца з прызначэннем зямлі, занятай старымі гаражамі, інвестар вычакае час і вернецца ў двор ізноў, гісторыя са спробай ушчыльнення паўторыцца. «Жыхары патрабуюць такога рашэння, якое пойдзе на карысць ім, дзяржаве, гарадскому, грамадскаму і экаасяроддзю, не будзе супярэчыць горадабудаўнічым і іншым нарматыўна-прававым актам, вырашыць лёс старых гаражоў», — сказаў актывіст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео