BE RU EN
rss facebook twitter

Барысаўскую снайпершу з "ДНР" арыштавалі ў Беларусі і пасадзілі на 12 гадоў?

17.09.2015
Барысаўскую снайпершу з "ДНР" арыштавалі ў Беларусі і пасадзілі на 12 гадоў?
«Наша ніва» атрымала неафіцыйную інфармацыю, што беларуская грамадзянка, вядомая як снайперша г. зв. «ДНР» Наталля Красоўская, нібыта арыштаваная і асуджаная ў Беларусі на 12 гадоў.

Аднак афіцыйна пацвердзіць інфармацыю не ўдалося — у КДБ сказалі, што ім пра арышт Наталлі Красоўскай нічога не вядома і параілі з гэтым пытаннем звяртацца ў Следчы Камітэт, дзе таксама такой інфармацыяй не валодаюць. 

Але пры гэтым вядома, што апошні раз яе бачылі ў Маскве яшчэ ў снежні мінулага года. Там Наталля займалася вярбоўкай баевікоў у шэрагі арміі г. зв. «Наваросіі». Пасля гэтага, маўляў, снайперша жыла па падробных дакументах у Беларусі. 

Ці вярнулася яна на Данбас? З апошніх згадак пра яе ў інтэрнэце ўдалося адшукаць толькі адну, датаваную 7 верасня. Ды і тое, на даволі малачытэльным сайце. 

У артыкуле паведамляецца, што Красоўская нібыта «зафіксаваная 22 жніўня на пляжы каля Новаазоўска». Пры гэтым даецца спасылка на байца невядомага падраздзялення «Барса». 

У Беларусі Красоўская тэарэтычна магла быць асуджаная адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта 289 артыкул (тэрарызм), 133 артыкул (наёмніцтва), 132 артыкул (вярбоўка, абучэнне, фінансаванне і выкарыстанне наёмнікаў). Таксама Красоўская ў адным са сваіх відэазваротаў ускосна пагражала Аляксандру Лукашэнку, што таксама можа пацягнуць за сабою крымінальную адказнасць. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео