BE RU EN
rss facebook twitter

Двое новых палітвязняў могуць з'явіцца ў Беларусі

16.09.2015
Двое новых палітвязняў могуць з'явіцца ў Беларусі
alternativaby.com
Беларуская грамадскасць рыхтуе адпаведны зварот у структуры ЕС для прызнання праваабаронцаў Міхаіла Жамчужнага і Андрэя Бандарэнкі палітычнымі зняволенымі.

У Беларусі яшчэ дваіх асобаў могуць прызнаць палітвязнямі — гэта праваабаронцы Міхаіл Жамчужны і Андрэй Бандарэнка. Арганізацыя “Камітэт салідарнасці з Жамчужным і Бандарэнкам” 16 верасня арганізоўвае ў Мінску круглы стол, падчас якога будуць сфармуляваныя паказнікі, чаму гэтых праваабаронцаў трэба прызнаць палітычнымі вязнямі. Па выніках круглага стала Камітэт падрыхтуе адпаведны зварот і накіруе яго ў структуры Еўрасаюза, паведамляе Радыё Свабода.

Як адзначыла адна з арганізатараў акцыі Ганна Шапуцька, пад ціскам грамадскасці былі вызваленыя шэсць палітвязняў, аднак за кратамі застаюцца яшчэ двое асобаў, якія баранілі правы людзей і пацярпелі з-за сваёй дзейнасці.

У звароце да ЕС будзе заклік прызнаць Андрэя Бандарэнку палітвязнем, а Міхаіла Жамчужнага — вязнем сумлення.

Бандарэнка і Жамчужны з’яўляюцца заснавальнікамі установы “Платформа інавэйшн”, якая займалася падтрымкай вязняў беларускіх турмаў. Бандарэнку летась асудзілі на чатыры гады калоніі за хуліганства. Жамчужны таксама асуджаны за хуліганства, але на 6 гадоў калоніі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео