BE RU EN
rss facebook twitter

Вячаслаў Сіўчык вярнуўся ў Беларусь

15.09.2015
Вячаслаў Сіўчык вярнуўся ў Беларусь
Фота: "Радыё Свабода"
Адзін з актывістаў беларускай апазіцыі, які апошнія гады быў у эміграцыі ва Ўкраіне, сёння вярнуўся ў Мінск.

На вакзале Вячаслава сустрэлі жонка, маці і сябры.

«Не збіраюся мяняць сваё жыццё, не збіраюся сыходзіць з палітыкі, ужо 17 верасня буду прымаць удзел у акцыі ў Мінску», — заявіў Вячаслаў Сіўчык у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Сваё рашэнне вярнуцца на радзіму Вячаслаў Сіўчык звязаў з чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі і зазначыў, што апазіцыі трэба скарыстацца змяненнем сітуацыі ў сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны. Раней рух салідарнасіці «Разам», які ўзначальвае Сіўчык, падтрымаў вылучэнне палітвязня Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.

Цяперашнія выбары Вячаслаў Сіўчык назваў фарсам:

«Нічога ня думаю пра выбары і кандыдатаў. Бо, на жаль, беларуская нацыя пазбаўлена права выбіраць уладу. Рух салідарнасці „Разам“ гэтую кампанію заўсёды лічыў выбарчым фарсам і расцэньвае гэта як здзек з беларускай нацыі. Таму будзем дамагацца, каб беларуская нацыя мела права выбіраць уладу».

Вячаслаў Сіўчык з'ехаў у Кіеў пасля выбараў 2010 году. У Кіеве ён удзельнічаў у акцыях салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ў Еўрамайдане.

На мінулым тыдні ў Беларусь з палітычнай эміграцыі ў Чэхіі вярнуўся экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео