BE RU EN
rss facebook twitter

"Хімікі" з Мазыра скардзяцца на голад і здзекі

14.09.2015
"Хімікі" з Мазыра скардзяцца на голад і здзекі
Асуджаныя папраўчай установы № 20, якія знаходзіцца ў Мазыры, звярнуліся з калектыўнай скаргай ў Дэпартамент па выкананню пакаранняў пры МУС РБ. Свае подпісы паставілі 80 чалавек.

"Некаторыя супрацоўнікі - распавёў "Гомельскай вясне" асуджаны да "хіміі" Мікалай (імя зменена), - насаджаюць парадкі як на зоне. Урываюцца падчас праверак у пакоі, свецяць у твар ліхтарамі, скідаюць з паліц на падлогу рэчы, ледзьве не топчуцца па ім,  калі знойдуць недаедзеныя макароны ці кашу, выкідаюць у вакно. І гэта пры тым, што мы тутака і так не жыруем, мягка кажучы. Ёсць асуджаныя, якія месяцамі харчуюцца толькі ролтанамі, былі выпадкі і прытомнасць ад голаду гублялі на праверцы".

Але асноўную заклапочанасць асуджаных выклікае адсутнасць працы. Самі яны працу шукаць не маюць права, справай іх працаўладкавання займаецца адміністрацыя папраўчай установы. Насуперак правілам, якія абавязваюць яе цягам 1 месяца працаўладкаваць асуджанага, хімікі могуць месяцамі жыць у інтэрнаце ў чаканні працы. Адзіны паратунак у такой сітуацыі -спадзявацца на дапамогу сваякоў ці сяброў, ці добрых людзей з ліку іншых хімікаў.

Нярэдкія сітуацыі, калі хімікі за сваю працу наогул нічога не атрымліваюць, альбо атрымліваюць якія-небудзь сімбалічныя 150 - 200 тыс. беларускіх рублёў. Гэта пры тым, што яны мусяць штомесяц плаціць за інтэрнат 150 тыс. у неацяпляльны сезон і 300 тыс. у ацяпляльны сезон, набываюць сабе ежу і аддзенне, а таксама праяздны каб дабрацца да сваёй працы. За неаплату інтэрната асуджаны можа быць змешчаны ў штрафны ізалятар.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео