BE RU EN
rss facebook twitter

Падляшскі музей у Беластоку атрымаў працы Язэпа Драздовіча

10.09.2015
Падляшскі музей у Беластоку атрымаў працы Язэпа Драздовіча
Фота "Радыё Рацыя"
Палотны выбітнага беларускага мастака падаравала музею Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.

Гэта элементы тэатральнай сцэнаграфіі, Драздовіч іх выканаў для Таварыства беларускай школы, якое ў міжваенны перыяд вяло тэатральную дзейнасць, паведамляе «Радыё Рацыя». На двух палотнішчах намаляваныя чатыры сюжэты, кажа старшыня БГКТ Янка Сычэўскі.

– З аднаго боку – прыродазнаўчыя акцэнты. З другога боку – архітэктурныя. Адзін замак, мабыць гэта замак Мірскіх, хаця не ўсе пагаджаюцца з тым, гэта не ілюстрацыя канкрэтнага замку, а толькі інспірацыя. А па-другое, гэта вуліца старой беларускай вёскі, дзе дамы пабудаваны яшчэ з круглякоў.

Палотны з малюнакамі Язэпа Драздовіча будуць адноўленыя і паказаныя ў памяшканнях Падляшскага музея.

Дадаткова ў наступным годзе рэжысёрка і акцёрка Ёанна Троц падрыхтуе спектакль па п’есе Васіля Дранько-Майсюка аб жыцці Драздовіча. Магчыма, што адбудуцца таксама публічныя чытанні п’есы ў Беластоцкім драматычным тэатры. Язэп Драздовіч жыў і ствараў у першай палове XX стагоддзя. Быў мастаком, археолагам, пісьменнікам, этнографам і фалькларыстам. Усё жыццё падтрымліваў беларускую адукацыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео