BE RU EN
rss facebook twitter

Парашэнку заклікаюць перайсці на беларускую мову ў кантактах з афіцыйным Мінскам

08.09.2015
Парашэнку заклікаюць перайсці на беларускую мову ў кантактах з афіцыйным Мінскам
У афіцыйнае інтэрнэт-прадстаўніцтва gрэзідэнта Украіны паступіла электронная петыцыя, у якой заклікаецца замяніць рускую мову на беларускую ў кантактах з афіцыйнымі прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь.

У петыцыі адзначаецца, што Беларусь, як і Украіна, змагаецца з моўна-культурнай экспансіяй Расіі і бароніць сваё права на ідэнтычнасць. Беларускія патрыёты падтрымалі барацьбу ўкраінцаў за свабоду, еўрапейскі выбар і ў змаганні з расійскай агрэсіяй. Але ж, ва ўсіх фарматах кантактаў з Рэспублікай Беларусь дагэтуль выкарыстоўваецца выключна руская мова, нібыта беларускай не існуе.

Аўтары петыцыі прапануюць выкарыстоўваць беларускую мову найперш у кантактах з афіцыйнымі беларускімі ўстановамі, зарганізаваць службу беларускамоўных паведамленняў пра рух цягнікоў беларускага кірунка, стварыць беларускамоўную версію сайта ўкраінскай амбасады ў Беларусі, а таксама выкарыстоўваць беларускую мову на этыкетках усёй украінскай прадукцыі, якая экспартуецца ў Беларусь.

З годна з украінскім заканадаўствам, электронныя петыцыі, адрасаваныя прэзідэнту Украіны, разглядаюцца ў тым разе, калі яны набіраюць не менш за 25 000 подпісаў цягам трох месяцаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео