BE RU EN
rss facebook twitter

Кроў для параненых на Данбасе здалі беларускія і ўкраінскія фанаты футболу

05.09.2015
Кроў для параненых на Данбасе здалі беларускія і ўкраінскія фанаты футболу
svaboda.org
Сёння яны зладзяць сумесны марш у Львове.

Беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты здалі сёння кроў для людзей, пацярпелых ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне. Сумесную акцыю яны правялі раніцай у дзень матчу кваліфікацыі на Еўра-2016 нацыянальных зборных па футболе ў Львове.

Ініцыятыва здаць кроў паступіла ад беларускіх фанатаў, а ўкраінцы яе падтрымалі, паведамляе "Радыё Свабода".

Пасля абследавання і аналізу кроў з львоўскай станцыі пералівання будзе перададзеная для патрэбаў Львоўскага вайсковага шпіталю.

Адносіны беларускіх і ўкраінскіх футбольных фанатаў не заўсёды былі сяброўскімі. Яшчэ ў 2008-м годзе ў Львове гаспадары збілі беларусаў на аўтавакзале, у 2001-м у Кіеве былі бойкі на Хрэшчаціку.

Аднак пасля апошняга Майдану беларускія і ўкраінскія фанаты займелі агульныя каштоўнасці і аб’ядналіся. Сёння ў 16.00 яны правядуць сумесны марш у Львове.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео