BE RU EN
rss facebook twitter

Як адаб’ецца на беларусах перагляд Шэнгенскага пагаднення

02.09.2015
Як адаб’ецца на беларусах перагляд Шэнгенскага пагаднення
Reuters
Калі з-за нелегальных мігрантаў будзе перагледжвацца Шэнгенскае пагадненне, гэта можа выклікаць цяжкасці ў беларусаў падчас перамяшчэння ўнутры ЕС.

Учора падчас прэс-канферэнцыі канцлерка Германіі Ангела Меркель заявіла, што шэнгенскія дамоўленасці могуць апынуцца пад пытаннем, калі краіны ЕС не змогуць прыйсці да пагаднення аб размеркаванні бежанцаў:

“Калі Еўропа не зможа дамовіцца пра справядлівае размеркаванне бежанцаў, тады Шэнгенскае пагадненне будзе пастаўленае пад пытанне”, — сказала яна.

Міністры ўнутраных спраў і юстыцыі 14 верасня мусяць правесці тэрміновую нараду па пытаннях бежанцаў. Плануецца, што 8 кастрычніка падчас планавага пасяджэння Савета ЕС ужо будуць прынятыя канчатковыя рашэнні, паведамляе нямецкае выданне Deutsche Welle.

Тым часам на мяжы Аўстрыі з Венгрыяй у панядзелак 31 жніўня, утварыліся шматкіламетровыя коркі з-за таго, што аўстрыйскі бок раней узмацніў памежны кантроль. На некаторых венгерскіх трасах коркі дасягнулі 20 кіламетраў. Дагляду на мяжы падвяргаюцца ўсе транспартныя сродкі, у якіх патэнцыйна могуць знаходзіцца ўцекачы. Аўстрыйскія ўлады заявілі пра тое, што ўжо знайшлі больш за 200 бежанцаў і затрымалі пяцярых кантрабандыстаў, якія перапраўлялі нелегалаў праз мяжу.

На думку палітолага Андрэя Елісеева гіпатэтычнае змяненне Шэнгенскага пагаднення можа ўскосна паўплываць і на беларусаў. У прыватнасці, гэта можа выклікаць пэўныя цяжкасці падчас перамяшчэння ўнутры шэнгенскай зоны.

“Для беларусаў можа змяніцца не парадак атрымання візы, а стане больш складаным перамяшчэнне па Еўрасаюзе. Гэта значыць, што будуць узведзеныя сухапутныя памежныя пункты кантролю, можа з’явіцца больш праверак у аэрапортах, у выпадку калі гэты крызіс расцягнецца і калі краіны ЕС не знойдуць рашэння праблемы”, — кажа Елісееў.

Ён таксама мяркуе, што адным з негатыўных наступстваў можа стаць замаруджванне працэсу спрашчэння візавага рэжыму паміж ЕС і трэцімі краінамі, у тым ліку Беларуссю.

Іншы палітолаг Юры Шаўцоў кажа, што Шэнгенскае пагадненне прадугледжвае магчымасць яго часовага спынення з-за некаторых нацыянальных прычын. І розныя краіны гэтым перыядычна карыстаюцца. Але такія абмежаванні, як правіла, доўга не дзейнічаюць.

Напрыклад, калі разглядаць Германію, “з тэхнічнага пункту гледжання ФРГ можа гэта зрабіць [увесці памежны кантроль], іншая справа, што Меркель узгадвала падчас прэс-канферэнцыі пра большае, пра выхад з усяго комплексу шэнгенскіх пагадненняў. А гэта паставіць пад пагрозу фундаментальны прынцып існавання Еўрасаюза. І я маю вялікія сумневы, што яна рашыцца на такое”, — выказвае меркаванне палітолаг.

На думку Юрыя Шаўцова наўрад ці праблема нелегальных мігрантаў можа расхістаць і зламіць такое моцнае ўтварэнне з вялікай інерцыяй, як Еўрасаюз. Тым больш, што рашэнне праблемы кантролю нелегальнай міграцыі існуе. Гэта узмацненне кантролю на знешніх межах ЕС.

Еўрарадыё нагадвае, што самая вялікая плынь нелегальных мігрантаў у ЕС назіраецца праз Турцыю і Балканскі паўвостраў. Большасць з іх імкнецца ў Германію. Eurostat паведамляе, што ў 2014 годзе 202,8 тыс. чалавек шукалі прытулак у ФРГ (на другім месцы — Швецыя з 81,3 тыс. бежанцаў). За першае паўгоддзе 2015 года паказчык для Германіі склаў ужо 172 тысячы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео