BE RU EN
rss facebook twitter

Канфлікт над Дзвіною. Як вяскоўцы ды дачнікі бароняць свае сялібы (відэа)

02.09.2015
Канфлікт над Дзвіною. Як вяскоўцы ды дачнікі бароняць свае сялібы (відэа)
belsat.eu
У Віцебску адбылося грамадскае абмеркаванне ў справе будаўніцтва ГЭС, якое прадугледжвае знос паўсотні лецішчаў садовага таварыства «Суднабудаўнік» у вёсцы Цяцёркі ды амаль цалкам – вёскі Барвін.

Самы буйны гідравузел краіны плануюць пабудаваць праз два гады, а знесці дамы – цягам найбліжэйшых месяцаў, паведамляе Белсат.

АЛА ВІШНЕЎСКАЯ, СТ «СУДНАБУДАЎНІК»:
«Мы падамо ў суд – няхай разбіраюцца. Без судовай пастановы, калі нас не пажадаюць пачуць, мы не сыдзем з нашых участкаў».

На сходзе мясцовыя жыхары прэзентавалі альтэрнатыўны праект, якія прадугледжвае пад’ём дамоў і выкананне іншых захадаў у абароне ад забалочвання ды падтаплення. Яго падрыхтавала праектна-будаўнічаякампанія «Вірсо», якая сцвярджае, што такое развязанне больш выгоднае з эканамічнага гледзішча.

АЛЯКСЕЙ ЛАГУЦІН, ГАЛОЎНЫ ІНЖЫНЕР ТАА «ВІРСО»
«Выглядае на тое, што дом захаваць можна. І гэта будзе танней, чым выплаціць вам кампенсацыю».

Надзеі на змены ў планах няшмат, але вялікаю перамогаю ўладальнікі лецішчаў называюць ужо і тое, што Віцебскі райвыканкам прыняў рашэнне вылучыць 4 гектары зямлі непадалёк, на тым жа беразе Дзвіны. У сваю чаргу чальцы садовага таварыства знайшлі забудоўніка, які гатовы паставіць тут сучаснае ды экалагічнае паселішча замест знесеных лецішчаў.

УЛАДЗІМІР ГУШЧАНКА, СТ «СУДНАБУДАЎНІК»:
«На меркаванне шмат каго, з кім я размаўляў, з гэтага трэба было пачынаць з траўня. З гэтага – з пазітыву. Мы вас зносім, але давайце мы дапаможам вам уладкавацца на новым месцы – хутка, кампактна,сучасна».

Але без развязання застаецца адно з галоўных пытанняў – мясцовыя могілкі ўЦяцёрках, якія таксама трапляюць у зону падтаплення. Паколькі афіцыйна яны не існуюць, праект будаўніцтва ГЭС іх не ўлічыў. З гэтае нагоды сход наведалі і жыхары суседніх вёсак.

МАРЫНА, ЖЫХАРКА ВЁСКІ ВЯРХОЎЕ:
«Некалькі аб’яваў пабачылі выпадкова. Зацікавілі могілкі, таму што там пахаваныя сваякі, свякроўка ў прыватнасці».

Але першасным пытаннем застаецца лёс мясцовых жыхароў, чые дамы рыхтуюцца пад знос. Да 15 верасня маюць стаць вядомыя лічбы кампенсацыі, згодна з якімі жыхары Цяцёрак ды Барвіна прымуць рашэнне пра далейшую барацьбу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео