BE RU EN
rss facebook twitter

Прэмію Гедройца атрымаў пісьменнік Віктар Казько за кнігу "Час збіраць косці"

02.06.2015
Прэмію Гедройца атрымаў пісьменнік Віктар Казько за кнігу "Час збіраць косці"
nn.by
Памер літаратурнай прэмі імя Ежы Гедройца складае 10 тысяч еўра.

Увечары 1 чэрвеня ў мінскім гатэлі "Renaissance" уручылі літаратурную прэмію Гедройца. Яе атрымаў Віктар Казько за кнігу "Час збіраць косці". Ён жа перамог паводле чытацкага галасавання. Галоўны прыз - 10 тысяч еўра.

Другое месца ў Таццяны Барысік, якая атрымала сертыфікат на адпачынак у Балтыйскім доме творчасці пісьменнікаў, паведамляе "Еўрарадыё"

Віктар Казько прызнаўся, што яшчэ не ведае, на што патраціць грошы. Магчыма, на рамонт, на сям'ю, сказаў ён.

Прэмія Гедройца была заснаваная ў канцы 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Сёлета на конкурс даслалі 63 літаратурныя працы, з якіх журы спачатку выбрала 42 творы, а пасля засталіся шэсць аўтараў: Тацяна Барысік з кнігай "Жанчына і леапард", Альгерд Бахарэвіч - "Дзеці Аліндаркі", Антон Францішак Брыль - "Ян Ялмужна", Андрэй Гуцаў - "Кніга зданяў", Сяргей Дубавец - "Сіні карабель у блакітным моры плыве", Віктар Казько - "Час збіраць косці".

Нагадаем, летась літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Ігар Бабкоў за кнігу "Хвілінка: Тры гісторыі". У 2012-м пераможцам быў Павел Касцюкевіч (за кнігу "Зборная РБ па негалоўных відах спорту"), у 2013 годзе - Уладзімір Някляеў (за кнігу "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без").

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео