BE RU EN
rss facebook twitter

16 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе

30.05.2015
16 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе
30 мая 1999 году ў страшэннай цісканіне падчас моцнай навальніцы ў пераходзе станцыі метро загінулі 53 чалавекі, больш за 150 атрымалі траўмы.

Па факце гібелі людзей была распачатая крымінальная справа, аднак вінаватых улады не знайшлі. Галоўным вінаватым у трагедыі быў фактычна прызнаны «збег абставінаў».

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак мяркуе, што ўлада фактычна «прыкрыла» гэтую справу, хаця была відавочная бяздзейнасць міліцыі:

«І пракуратура гэтую лінію адстойвала. Але справа мела палітычны падтэкст, і пракурорам проста не далі яе завершыць. Разам з тым, два высокія чыноўнікі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінгарвыканкаму Віктар Русак і начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў Міхаіл Кандрацін — прызналі сваю віну, што нядбайна выконвалі свае службовыя абавязкі. Але асуджаныя міліцэйскія чыноўнікі не былі. Родныя ахвяраў таксама неаднаразова зьвярталіся ў суды з пазовамі да гарадскіх уладаў, міліцыі, арганізатараў „Піўнога фэсту“ — піўзаводу „Аліварыя“, радыёстанцыі „Мір“ і кампаніі „Клас-клуб ДК“ — аднак гэтыя пазовы не былі задаволеныя.

Ці зрабілі ўлады адпаведныя высновы? Так, крыху палепшана арганізацыя мерапрыемстваў. Але ўсё адно ў зонах кантролю — масавае скопішча людзей, цісканіна. Вось і 9 мая, падчас святкавання Дня перамогі, перакрывалі рух, столькі было неразбярыхі... У нас была прапанова: масавыя буйныя мерапрыемствы, святы выносіць за межы гораду.

Што да дапамогі родным ахвяраў і пацярпелым у гэтай трагедыі, то ўлада пра іх ужо забылася. Як забылася і пра пацярпелых падчас выбуху ў метро на Кастрычніцкай».

Мемарыяльны знак на месцы трагедыі паўстаў у выніку намаганняў бацькоў і сваякоў загінулых, нагадвае «Радыё Свабода». Людзі хацелі пабудаваць маленькую каплічку каля месца трагедыі, але ім не дазволілі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео