BE RU EN
rss facebook twitter

У Канадзе на 93-ім годзе жыцця памёр абвінавачаны па справе спалення беларускай вёскі Хатынь

29.05.2015
У Канадзе на 93-ім годзе жыцця памёр абвінавачаны па справе спалення беларускай вёскі Хатынь
Выдачы Уладзіміра Катрука аж да апошняга часу патрабавала Расія.

У Канадзе памёр 93-гадовы Уладзімір Катрук, абвінавачаны па справе спалення ў 1943 годзе беларускай вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі. У Расіі на яго завялі крымінальную справу (артыкул - "генацыд"), патрабавалі ў канадскіх уладаў выдачы. Днямі намеснік генеральнага пракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што Канада адмовілася выдаць Катрука. Высвятляецца, што ён памёр яшчэ на мінулым тыдні. Расійскі бок выказаў шкадаванне, што Катрук не адказаў за свае злачынствы перад судом.

РІА "Новости" нагадвае, што Уладзімір Катрук жыў на поўдзень ад Манрэаля побач з амерыканскай мяжой, займаўся пчалярствам. Ён уваходзіў у дзясятку нацысцкіх злачынцаў, якіх найперш шукаў цэнтр Сімона Візенталя. Падчас допыту Катрук адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, а менавіта - службу ў 118-м паліцэйскім батальёне, які і паліў Хатынь.

У беларускай вёсцы Хатынь у сакавіку 1943 года былі забітыя і спаленыя 149 чалавек, сярод іх 75 дзяцей і падлеткаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео