BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхары беларускага памежжа вязуць з Польшчы нават хлеб: Там усё значна танней

17.05.2015
Жыхары беларускага памежжа вязуць з Польшчы нават хлеб: Там усё значна танней
Больш, чым на 90 мільёнаў долараў накуплялі тавараў у Польшчы беларусы толькі за першы квартал 2015 года.

На памежным пераходзе «Брузгі - Кузніца», што за 18 кіламетраў ад Гародні, чэргі здараюцца часцей за ўсё ў выходныя дні. У будні на мяжы цішэй. Беларусы,што перасякаюць мяжу, скардзяцца, што ў выходны з раніцы павінны стаяць па некалькі гадзін, так як у Польшчу едуць адусюль - і з Менскай вобласці, і з Віцебскай, і нават з Магілёўскай, паведамляе «Радыё Свабода».

«Усё роўна падоўгу стаім тут у гэтых чэргах, прычым у выхадныя - пастаянна. Калі на зялёным канале, можа, і пуста, то чырвоны забіты і нас не пускаюць. А мы можам толькі раз на восем дзён ездзіць», - кажа адзін з іх.

Побач у аўто дзве жанчыны. Яны кажуць, што ездзяць два-тры разы на тыдзень у Польшчу, так як у іх машына на газе, абмежаванняў няма. З іхніх слоў, чарга на чырвоным канале ёсць заўсёды. Яны распавядаюць, што ўсе іх знаёмыя імкнуцца ездзіць у Польшчу, так як гэта забяспечвае значнае палягчэнне для сямейнага бюджэту.

«Мы яшчэ і прадукты сабе ўсе там купляем, таму што там значна ўсё танней. І дапамога для сям'і значная, бо ўсё танней купляем. А ў нас кошты ўжо папросту невыносныя, - кажа адна з іх. - Так будуць прыціскаць, так як з кожным годам усё горш і горш. Я толькі не магу зразумець, чаму яны ўсё ціснуць, бо з Беларусі ўжо ніхто нічога не вывозіць, кошты на бензін і салярку ў Польшчы - амаль такія ж, як у нас. Гэта яны адмыслова ўсё тут прыдумляюць, каб людзям было складаней ездзіць».

Яшчэ дзве жанчыны едуць у Польшчу з маленькімі дзеткамі. Яны не маюць працы. Раней гандлявалі на рынку, але гэта стала нявыгадна. Прыходзіцца зарабляць хоць на паездках у Польшчу.

«Сабе нешта купіць, дзецям, вопратку, абутак. Я раней гандлявала дзіцячым, але гэта ўсё прыкрылі. А гандляваць беларускім няма сэнсу, бо на яго няма попыту. А вось такі тавар, больш модны, як у Польшчы, у нас ёсць, але ён дарагі, - кажа адна з іх. - Віза на закупкі нас вельмі ратуе, прычым рэальна. Мне больш выгадна заплаціць за візу і за страхоўку на машыну і паехаць купіць там нейкія рэчы і прадукты, чым гэта зрабіць у нас. Я вязу адтуль усе, нават хлеб і макароны. У нас, дарэчы, макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы не прадаюць, за выключэннем некаторых крамаў. А там яны ёсць усюды. Нядаўна прывозіла на заказ суседзям бытавую тэхніку. Мы яе размытнілі, але ўсё роўна гэта выгадна, чым купляць у нас. А яшчэ яна адрозніваецца зборкай: расейская зборка прыкметна саступае той, што ў Еўропе».

Журналіст пацікавіўся, ці не прасцей знайсці працу ў Беларусі, чым рэгулярна ездзіць у Польшчу на закупкі.

«Мы маладыя спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, - адказала субяседніца. - У нас хутка заканчваецца дэкрэтны адпачынак, а куды ісці на працу - невядома. Паўсюль сядзяць пенсіянеры, іх нікуды не зрушыць, так як яны моцна зачапіліся за свае месцы, іх не выгнаць. Вось мне цяпер выходзіць на працу, я скончыла аграрны ВНУ, але па сваёй спецыяльнасці ўладкавацца не змагу, а ісці на іншыя пасады зарабляць капейкі не хачу. Чаму я тады столькі часу вучылася?»

Яшчэ адзін мужчына, які перасякае мяжу, адзначыў, што ў памежным рэгіёне людзей ратуюць паездкі ў Польшчу за таннымі прадуктамі і рэчамі.

«Ніякіх вялікіх зменаў у нашай краіне я не назіраю, каб нешта рабілася, каб нешта змянялася да лепшага, - кажа ён. - Калі б у людзей павялічваўся заробак, калі б мяняліся кошты ў лепшы бок... Але гэтага нічога не назіраецца, а наадварот. Людзі працуюць, а становішча толькі пагаршаецца, усё больш пераследаў, усе запалоханыя, баяцца згубіць працу. А ўлады гэта выкарыстоўваюць, таму што бачаць, што чалавек баіцца і памяншаюць яму заробак. А людзі нічога не гавораць. Адзінае, з чаго яшчэ можна жыць, - паездкі ў Польшчу».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео