BE RU EN
rss facebook twitter

Баевік ДНР выступіў "экспертам" у беларускім часопісе "Спецназ"

17.05.2015
Баевік ДНР выступіў "экспертам" у беларускім часопісе "Спецназ"
Эксперт-тэрарыст вінаваціць беларусаў у неанацызме.

На чатырох старонках артыкула аўтар спачатку дае агульную карціну «фанацкіх раскладаў» у Расіі, а затым пераключаецца на Беларусь. Асноўны пасыл наступны: кіеўскі Майдан згоршыў фанацкі рух, паспрыяў яго радыкалізацыі ды эвалюцыі ў бок нацызму, Расія і Украіна гэта адчулі найбольш, але і Беларусь не адстае.

Цікава, каго аўтар артыкула Андрэй Дземяньцеўскі прыцягвае ў якасці эксперта: гэта Іван Катанаеў, былы лідар «Фратрыі», фанацкага аб’яднання «Спартака». Катанаеў тлумачыць, што экстрэмісты сярод фанаў – гэта невялікая група нацыстаў і неапаганцаў, якія выступаюць… супраць далучэння Крыма да Расіі. Адказ на пытанне «хто такі Катанаеў?» даюць фота ў ягоным акаўнце ў «ВК»: хлопец ваяваў на баку ДНР на ўсходзе Украіны і не хавае сваіх імперскіх поглядаў. Які з яго эксперт і чаму менавіта ён?.. Пытанні без адказу, піша «Наша Ніва».

Сярод беларускіх фанатаў найбольш дастаецца ультрасам «БАТЭ» і мінскага «Дынама». Тут і «лозунги УПА на Борисов-Арене», і «нацистская симолика», і«нецензурные речевки в адрес президента РФ», і «выломанные сидения на стадионах» – усё да кучы. Асобна ўзгадваецца былы фанат «Дынама» Арцём, які зараз ваюе ў складзе ўкраінскага батальёну «Азоў», маўляў, вось да чаго ўсё ідзе…

Аўтар акуратна падводзіць да таго, што трэба шукаць залатую сярэдзіну ў адносінах да ультрас: паміж рэпрэсіямі і ўсёдазволенасцю. Зразумела, бо дзяржава, якая зрабіла спорт адной з нацыянальных ідэй, не можа наўпрост абсекчы фанацкі рух. І тут у тэксце з’яўляецца падзел на «буйных» і «не буйных» фанатаў, які мае даць адказ, як маюць дзейнічаць сілавікі на стадыёнах і не толькі.

У гэтым жа рэчышчы Дземяньцеўскі прапаноўвае міліцыі ды афіцыйным моладзевым арганізацыям падумаць, чым заняць фанатаў, каб «дурь в голову не лезла». А самім фанатам раіць хутчэй вылазіць з «коричневого болота»: «Зрелые, по-настоящему образованные, рассудительные люди вам помогут… напомнят и историю, и географию».

Цяпер ужо нікога не здзівіш тым, што беларускі фан-рух разглядаецца ўладамі як патэнцыйны каталізатар вулічных закалотаў. Спецназ адпрацоўвае сцэнары беспарадкаў з удзелам «фанатаў», а саміх «хулаў» усё часцей прэвентыўна затрымліваюць напярэдадні важных візітаў альбо нават матчаў. Пры гэтым шквальнай інфармацыйнай кампаніі супраць беларускіх «ультрас», пакуль няма, артыкул у «Спецназе», мабыць, адна з першых ластавак.

Нагадаем, што асноўная мэтавая аўдыторыя часопісу – часткі міліцэйскага і вайсковага спецназу, якія падпісваюцца ў абавязковым парадку. Разам з «Белорусской военной газетой», «Зарубежным военным обозрением», «Планетой», «СБ» часопіс часцяком аказваецца і ў агульнавайсковых частках. Як кажуць самі вайскоўцы, у афіцэрскім асяродку пэўнай папулярнасцю і аўтарытэтам такая прэса карыстаецца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео